Свет3030

Трамп пазваніў Пуціну? Ёсць інфармацыя, але Масква абвяргае

Дональд Трамп у чацвер патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну і заклікаў таго не ісці на эскалацыю ва Украіне, а таксама нагадаў аб вайсковай прысутнасці ЗША ў Еўропе.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

Пра гэта расказалі крыніцы газеты Washington Post.

Па словах некалькіх крыніц, Пуцін і Трамп абмеркавалі мэту ўстанавіць мір на еўрапейскім кантыненце, і Трамп выказаў зацікаўленасць у наступных размовах, каб абмеркаваць «больш хуткае ўрэгуляванне вайны ва Украіне».

Падчас сваёй прэзідэнцкай кампаніі Трамп заяўляў, што неадкладна пакладзе канец вайне ва Украіне, хоць і без падрабязнасцей пра тое, як ён мае намер гэта зрабіць. У прыватным парадку ён даў зразумець, што падтрымаў бы ўгоду, пры якой Расія захавала б частку захопленай тэрыторыі, і падчас тэлефоннай размовы ён коратка закрануў пытанне аб зямлі, паведамілі крыніцы.

Урад Украіны быў праінфармаваны аб тэлефанаванні Уладзіміру Пуціну і не пярэчыў супраць правядзення размовы, паведамілі два чалавекі, знаёмыя з сітуацыяй. Украінскія афіцыйныя асобы даўно разумелі, што Трамп будзе ўзаемадзейнічаць з Пуціным у пошуках дыпламатычнага рашэння для Украіны.

Адзін былы амерыканскі чыноўнік, знаёмы з тэлефоннай размовай Пуціна, сказаў, што Трамп, імаверна, не хоча ўступаць на пасаду ва ўмовах новага крызісу ва Украіне, выкліканага эскалацыяй з боку Расіі, «што дае яму стымул не дапусціць абвастрэння вайны».

Трамп раней заявіў, што пасля перамогі на выбарах паспеў паразмаўляць з 70 сусветнымі лідарамі, у тым ліку з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пры гэтым Трамп размаўляе з замежнымі калегамі без падтрымкі Дзярждэпартамента і ўрадавых перакладчыкаў. Трамп і яго памочнікі не давяраюць чыноўнікам пасля зліваў з перамоваў падчас яго першага тэрміну. Таму з сусветнымі лідарамі Трамп кантактуе непасрэдна.

UPD. 11 лістапада прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна абверг інфармацыю пра тэлефонную размову, назваў яе «чыстай выдумкай». Таксама і МЗС Украіны абверла інфармацыю, што Украіна была паінфармаваная пра размову. Такім чынам, застаецца няясным, ці размова мела месца.

Каментары30

  • Ганьба
    10.11.2024
    Make балабольства great again!
  • Жвір
    10.11.2024
    Мінулі 24 гадзіны амерыканскага стандарта, роўных 72 еўрапейскім гадзінам. Я так разумею, што ён ужо спыніў вайну ?
  • Васіль
    10.11.2024
    Можна толькі уявіць тон і сутнасьць размовы, калі Трамп "нагадаў пра прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе".

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску16

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ4

Іван Эйсмант: Больш за 50% беларусаў давяраюць дзяржаўным СМІ24

«Яны ўсе хочуць Савецкі Саюз, але пры гэтым жыць як сёння». Сябар Лукашэнкі рэзка раскрытыкаваў савецкае мінулае і яго рэстаўратараў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску16

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →