З пачатку зімы ўжо больш за 200 дзяцей атрымалі траўмы падчас катання з горак
Спецыялісты б'юць трывогу з-за колькасці атрыманых траўмаў пры катанні на цюбінгу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«З пачатку зімы ўжо звыш 200 дзяцей звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя з-за траўмаў, атрыманых у выніку катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках. Так, у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі з пачатку зімы звярнуліся 48 дзяцей з траўмамі, а ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі — 17 дзяцей», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ўсе, хто звярнуўся — «з цяжкімі траўмамі пасля, здавалася б, вясёлай зімовай забавы».
Каментары