Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны
Рускамоўны блогер з Вялікабрытаніі Уільям Эгертан нядаўна вярнуўся на радзіму пасля таго, як некалькі месяцаў правёў у Беларусі. Хлопец пакатаўся па ўсіх абласцях і пабываў у многіх райцэнтрах. Ролікі Уільяма актыўна вірусіліся ў беларускіх сацсетках, пазнавалі хлопца і на вуліцах. Развітанне з Беларуссю не абышлося без прыгод, але ўрэшце ён такі дабраўся дадому і задаў сваім брытанскім бацькам адвечнае беларускае пытанне: глыбоцкая ці рагачоўская?
Уільям прывёз у Вялікабрытанію згушчонку абодвух камбінатаў, паставіў абедзве бляшанкі перад бацькамі і сказаў ім паспрабаваць ды вызначыцца, якая ім больш даспадобы.
Самому блогеру больш смакуе рагачоўская згушчонка, і бацькі аказаліся з ім салідарныя. Прытым калі маці вызначылася адразу, то бацька пэўны час вагаўся, але ўрэшце таксама схіліўся на бок Рагачова.
Ролік аказаўся вельмі папулярны і сабраў амаль 2 млн праглядаў.
Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы
Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі
«Пасля матча паехалі з хлопцамі на дачу». Англійскі тыктокер, якога прымаў Кубракоў, згуляў у другой футбольнай лізе Беларусі
Каментары