Свет11

У Францыі машыніст на хаду саскочыў з хуткаснага цягніка, пакінуўшы ў ім сотні пасажыраў

Інцыдэнт адбыўся пад Парыжам у ноч перад каталіцкім Раством. У цягніку, які рухаўся з хуткасцю 300 км на гадзіну і застаўся без машыніста, знаходзіліся больш за 400 чалавек.

Ілюстрацыйная выява высакахуткаснага цягніку лаўкост-кампаніі Ouigo французскай нацыянальнай чыгуначнай сеткі SNCF. Фота: SNCF

24 снежня ўвечары рух на высакахуткаснай чыгуначнай лініі LGV Sud-Est, якая злучае Парыж і Ліён, аказаўся паралізаваны на тры гадзіны. Гэта закранула больш за 10 тысяч пасажыраў. 

Прычынай таму стала надвычайная сітуацыя на высокахуткасным рэйсе лаўкост-кампаніі Ouigo «Парыж — Сэнт-Эцьен», машыніст якога а 21-й наўпрост выскачыў з цягніку на поўным хаду, пакінуўшы на борце больш за 400 чалавек разам з персаналам.

Аўтаматычная сістэма хутка заўважыла адсутнасць машыніста і экстранна спыніла цягнік, выратаваўшы жыцці пасажыраў, перадае выданне The Times.

Супрацоўнікі чыгункі, якія ехалі на цягніку, пасля здарэння распавялі мясцовым медыя, што «вагоны ахапіла паніка».

Звязацца з машыністам, які знаходзіўся ў кабіне адзін і зачыніў яе перад выскокваннем з цягніку, не ўдавалася. Усе меркавалі, што машыніст страціў прытомнасць, кажуць супрацоўнікі рэйсу.

Калі цягнік быў спынены, кантралёр пайшоў уздоўж шляхоў, выламаў дзверы кабіны машыніста і высветліў, што яна пустая. На працягу дзвюх з лішнім гадзін службы экстраннай дапамогі шукалі машыніста ў цемры з ліхтарыкамі. Яго цела ўрэшце знайшлі дзякуючы інфрачырвонаму сканаванню дрона пажарнай службы.

Учынак 52-гадовага машыніста Бруна Рэджоні афіцыйна разглядаецца як акт самагубства, паведамляюць праваахоўныя службы і прадстаўнікі кампаніі Ouigo. Матывы Рэджоні ўсё яшчэ высвятляюцца следствам.

Самагубствы часта здараюцца ў перыяд Раства, але гэта быў першы выпадак у гісторыі французскіх чыгунак, калі машыніст сканчае жыццё самагубствам, выскачыўшы з хуткаснага цягніка, адзначае міністр транспарту Францыі Філіп Табаро.

«Бруна Рэджоні хацеў скончыць жыццё сам-насам. Сітуацыя магла быць яшчэ больш сур’ёзнай, калі б ён імкнуўся пусціць цягнік пад адхон», — дадаў міністр у інтэрв’ю мясцовым медыя.

Саюзы чыгуначнікаў і дэпутаты французскай апазіцыі рэзка асудзілі словы міністра ў адрас машыніста Бруна Рэджоні, назваўшы іх «галаслоўнымі і ганебнымі», бо ў Рэджоні, як аказалася, была добрая рэпутацыя і ён быў адным з афіцыйных прадстаўнікоў уплывовага і найбуйнейшага ў Францыі прафсаюза CGT (Усеагульная канфедэрацыя працы).

«Быць машыністам французскіх чыгунак — гэта вельмі цяжкая прафесія. Вы нікога не бачыце цэлы тыдзень. Трэба быць вельмі моцным псіхалагічна», — заявіў адзін з калегаў загінулага Бруна Рэджоні.

Пасля крытыкі міністр транспарту Табаро сказаў, што «яго першая заява па інцыдэнце была няправільна ўспрынятая», і дадаў, што «здарэнне перш за ўсё з’яўляецца чалавечай трагедыяй, якая закранула вопытнага машыніста, якога паважалі калегі».

Каментары1

  • вот тебе бабушка и рождественский экспресс
    27.12.2024
    добра, што аўтаматыка. бо былі выпадкі, калі пілоты пасажырскага самалёта сканчалі з сабой і... дзесяткамі пасажыраў

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →