Грамадства22

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы

58-гадовага мужчыну будуць судзіць па шасці крымінальных артыкулах. Апроч таго, следчыя спрабуюць даказаць яго датычнасць да забойства, якое датуецца ажно 1997 годам, пішуць «Мінск-Навіны».

18 мая 1997 года жыхары шматкватэрнага дома на мінскай вуліцы Касманаўтаў знайшлі мёртвае цела свайго суседа. Той быў мараком, які нядаўна вярнуўся з рэйсу, таму асноўнай версіяй стала ўзброенае рабаванне.

Блізкія загінулага ведалі, што ён прывёз відэакамеры, якія тады былі рэдкімі і дэфіцытнымі, і незадоўга да смерці надрукаваў у газеце аб'яву пра іх продаж.

Камеры, праўда, пры гэтым ніхто не забраў, прапаў толькі акумулятар да адной з іх, і гэта падрывала версію рабавання. Аднак у той час высветліць асобу нападніка па гарачых слядах не ўдалося, таму крымінальная справа павісла на доўгія гады.

І толькі ў 2015 годзе, паводле слоў намесніка начальніка аддзела следчага ўпраўлення УСК Мінска Васіля Макрушыча, тое забойства змаглі звязаць з мінчуком, які быў шмат разоў судзімы за разбой, крадзяжы, угоны, а таксама іншыя злачынстваў.

Аказалася, што менавіта з ягонага рэвальвера забілі таго марака.

Мужчына, аднак, віны не прызнаваў. Зброя сапраўды, маўляў, была ягонай, але страляў не ён. Паводле ягонай версіі, тады ён акурат быў пазычыў рэвальвер знаёмаму, які меў намер сур'ёзна прыстрашыць даўжніка. Сам жа мужчына нібыта толькі дапамагаў калектарам за абяцанае ўзнагароджанне, завёзшы іх да месца, дзе знаходзілася ахвяра. Але нават узбагаціцца на гэтым у выніку не ўдалося, бо ў марака, маўляў, наяўных грошай не аказалася.

Даказаць следчым тады ўдалося толькі шэраг іншых злачынстваў, здзейсненых у 90-я. Таму мінчука асудзілі на 6 гадоў — але без забойства.

Калі ён адседзеў і выйшаў, уладкаваўся механікам на СТА — вось такія ў Беларусі «крымінальныя аўтарытэты». Але, кажуць сілавікі, усё ж працягнуў рухацца крымінальным шляхам. 

Калі ў 2023 годзе прыйшоў у госці да свайго былога суседа па калоніі, пагражаў яму і яго жонцы пнеўматычным пісталетам.

А пасля канчаткова пакрыўдзіўся на былога суседа і вырашыў абрабаваць яго. Нават знайшоў сабе памагатага. Аднак у выніку напарнік не змог знайсці пісталет і ў апошні момант адмовіўся ад удзелу ў гэтай справе, а самога арганізатара нападу затрымалі.

Калі ж «крымінальнага аўтарытэта» затрымалі, апрача звычайных злачынстваў, вырашылі таксама павесіць і папулярны цяпер «экстрэмізм».

Кажуць, што ён у 2022 годзе «ўступіў у тэматычныя чаты, у якіх падтрымліваў радыкальныя выказванні і размяшчаў публікацыі на асабістай старонцы з заклікамі да гвалтоўнага дзяржаўнага перавароту».

А яшчэ яму выставілі абвінавачванне ў педафіліі — каб патапіць цалкам.

Таксама ён

«Паводле звестак следства, у 2023 годзе ў асабістым інтэрнэт-профілі ён размясціў не менш за восем фотавыяў парнаграфічнага характару. Уступіў у інтымную перапіску з 14-гадовым падлеткам, схіляў юнака да распусных дзеянняў і прасіў зрабіць для яго здымкі непрыстойнага характару. Акрамя таго, мужчына настойліва ўгаворваў школьніка аб сустрэчы сам-насам у нефармальнай абстаноўцы».

У выніку мужчыну будуць судзіць паводле цэлага букету разнастайных артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Гэта і ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 384 (дапамога ў прымусе да выканання дамоўных абавязацельстваў і выплаце доўгу, пры адсутнасці прыкмет вымагальніцтва, здзейсненая групай асоб па папярэдняй змове, з ужываннем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага), і арт. 186 (пагроза забойствам), і ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, здзяйснення актаў тэрарызму, дыверсій і дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі), і ч. 3 арт. 361-1 (уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці), і ч. 1 арт. 343 (публічная дэманстрацыя парнаграфічных матэрыялаў), і ч. 1 арт. 169 КК (распусныя дзеянні, учыненыя ў дачыненні да асобы, якая загадзя не дасягнула 16-гадовага ўзросту).

А вось за тое самае даўняе забойства пакуль не судзяць, справу адклалі зноў.

Цяпер абвінавачаны знаходзіцца пад вартай, а крымінальная справа накіраваная ў Мінскі гарадскі суд.

Каментары2

  • Acab
    28.12.2024
    Я перакананы, што далучэньне да экстрэміскага чату бязумоўна даводзіць ня толькі пэдафілію, канібалізм, забойства дваццацігадовае даўніны, але і сямітысячагадовае даўніны забойства Абэля і выкраданьне прыгажуні Алены ў Іліён з мэтай атрымаць нявызначаную сьледзтвпм суму ўзнагароджаньня ад княжыча Парыса.
    Дзякуй, шаноўная рэдакцыя, што знаёміце нас з такімі сьмелымі і шакуючымі дасьледаваньнямі пра аўтарытэтаў, якія рапаруюць вазы (vehicles)
  • Ня меней як 12 порнааватарак
    28.12.2024
    Будзь пракляты разам з ўсіма нашчадкамі, пачварны вылюдак!

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Баку адмовіліся прымаць дапамогу ад Чачні пасля ўдару ракетай па самалёце2

Аршанскага святара, які вазіў дзяцей на расійскія вайсковыя зборы, будуць судзіць за парнаграфію10

Кіраўніка кантрольнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах злавілі на атрыманні хабараў6

«Мінімум 30 рублёў, а максімум баюся ўявіць». Якімі будуць цэны на таксі ў навагоднюю ноч1

Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе2

У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак24

Белчыгунка абвясціла зніжкі да 40%. Але трэба купіць квіток у апошні момант

Як аўтакаміс падманвае пры продажы машыны са Штатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →