Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Вярхоўны суд ЗША не ўводзіць забарону на сацыяльную сетку TikTok да яго інаўгурацыі. Адпаведную заяву ў суд накіраваў юрыст Джон Саўэр, паведамляе ABC.
Трамп папрасіў суддзяў адкласці канчатковы тэрмін, у які TikTok павінен быць прададзены новаму ўладальніку, каб пазбегнуць блакіроўкі ў ЗША. На гэты момант гэты тэрмін заканчваецца 19 студзеня, а інаўгурацыя Трампа прызначана на наступны дзень, 20 студзеня.
У звароце да Вярхоўнага суда Саўэр падкрэсліў, што адмена раней устаноўленага тэрміну для продажу TikTok дасць магчымасць новай адміністрацыі «дасягнуць палітычнага ўрэгулявання» гэтага пытання.
У заяве таксама адзначаецца, што Трамп «выступае супраць забароны TikTok у Злучаных Штатах на дадзеным этапе». Паводле Саўэра, абраны прэзідэнт выкарыстоўвае платформу для камунікацыі з выбаршчыкамі, а на яго акаўнце ў TikTok налічваецца 14,7 мільёна падпісчыкаў.
Каментары
Але, вядома, нават адтэрмінаванае патрабаваньне зьмены ўласьніка злачыннае.