У Еўропе пачалі блакаваць тэлеграм-каналы расійскіх прапагандысцкіх СМІ
Telegram-канал галоўнага расійскага прапагандыскага СМІ РІА Навіны пачалі блакаваць у Еўропе, ён недаступны ў Польшчы, Бельгіі, Швейцарыі, Грэцыі, Чэхіі, Італіі, Літве.
Пры спробе праглядзець матэрыялы на канале з'яўляецца надпіс, у якім сцвярджаецца, што канал нібыта парушыў мясцовае заканадаўства, пры гэтым не прыводзіцца ніякіх канкрэтных прыкладаў.
Карыстальнікі таксама паведамляюць, што ў ЕС не адкрываюцца каналы «Першага канала», «Расіі 1», «Весцей» і НТВ. 15 мая ЕС увёў санкцыі супраць «Голасу Еўропы», «РІА Навіны», «Весцей» і «Расійскай газеты». Пры гэтым Telegram не можа не выконваць такія пастановы — інакш сам будзе заблакаваны ў краінах ЕС.
Каментары