У Гродне шасцігадовая дзяўчынка атрымала сур'ёзныя траўмы, катаючыся на цюбінгу
Днём 7 студзеня дзяўчынка разам са сваёй сяброўкай і яе бацькам каталіся на горцы, размешчанай на вуліцы Багушэвіча.
Пры спуску цюбінг наехаў на трамплін, ад чаго яго падкінула ўверх і дзяўчынка ўпала, страціўшы прытомнасць.
Са шматлікімі траўмамі школьніца дастаўлена ў бальніцу. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае, паведамляе СК.
Каментары