Грамадства3838

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Першы сакратар ЦК праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў, які цяпер якраз балатуецца ў якасці спарынг-партнёра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, у каментары выданню Tochka.by выступіў з «ястрабінай» пазіцыяй у дачыненні да палізняволеных і праціўнікаў дзейнай улады за мяжой.

Сяргей Сыранкоў

Паводле слоў Сыранкова, ягоная партыя «разумее міласэрнасць прэзідэнта, але выступае за асцярожнасць» у працэсе памілаванняў адносна палітзняволеных, якіх за апошнія гады было некалькі хваляў, а пра апошнюю адносна 20 чалавек паведамілі сёння.

«Зразумела, што спатыкнуцца мог кожны, але ў КПБ маецца вялікі скептыцызм у шчырасці раскаяння памілаваных асоб. Маецца мноства фактаў, калі асобы, асуджаныя за экстрэмізм, якія выйшлі з турмаў, пасля выязджалі за мяжу і далучаліся да экстрэмісцкіх арганізацый», — заявіў Сыранкоў.

Палітычная эміграцыя атрымала ад яго не менш рэзкую ацэнку: 

«У палітычным плане яны марыянеткі замежных спецслужбаў і здраднікі. Таму ні пра які ўплыў марыянетак не можа ісці і гаворкі. Яны з'яўляюцца «палітычнымі трупамі», адчужанымі ад беларускага народа».

А калі так, то лідар марыянеткавых камуністаў заклікае канфіскаваць у апанентаў улады ўсю маёмасць і раздаць яе «шматдзетным сем'ям, якія маюць патрэбу».

Каментары38

  • Kub
    28.12.2024
    Я думаў, што яны будуць забіраць у мільянераў... Але яны сваіх не чапаюць. Лол
  • Тук-тук
    28.12.2024
    Цікава, хоць адзін наш так званы праваабаронца ініцыюе нейкую справу па факту злачынства на глебе сацыяльнай варожасці? Напэўна, працягнуць пісаць справаздачы ў ААН толькі...
  • Бывалы
    28.12.2024
    Так Лукашенко же сам заявлял, что КПБ, ЛДПБ это и есть оппозиция в его понимании. Т.е. этот коммунист призывает все членов оппозиционных партий раскулачить. Браво! Такое мог сказать только настоящий коммунист. Дальше наверное будет призывать к стенке ставить.

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі4

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЕС уступіў у сілу стандарт пра адзіны раз'ём для зарадкі10

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн12

У Расіі бацька забіў чатырох малых дзяцей

На наступным тыдні беларусы будуць болей адпачываць, чым працаваць — цэлыя чатыры дні

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку24

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім12

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі4

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →