Грамадства

На наступным тыдні беларусы будуць болей адпачываць, чым працаваць — цэлыя чатыры дні

А ці можна зрабіць сабе яшчэ адзін дадатковы выходны?

У 2024 годзе засталося адпрацаваць два дні: 30 і 31 снежня.

Затым 1 і 2 студзеня беларусы будуць адпачываць, потым адразу чатыры выходныя: з 4 па 7 студзеня (субота — аўторак). А вось 3 студзеня (пятніца) — працоўны дзень.

Але ці можна яго зрабіць сабе выходным і наогул зрабіць сабе канікулы на сем дзён?

У Міністэрстве працы раней расказалі, як зрабіць яго сабе выходным, каб адпачынак доўжыўся тыдзень з 1 па 7 студзеня.

Можна атрымаць афіцыйны выходны. У некаторых выпадках вы страціце дзённы заробак. Каб не выходзіць на працу ў патрэбны вам дзень, можна падаць заяву аб адпачынку без захавання заробку, як кажуць, «за свой кошт».

У некаторых выпадках дадатковы дзень адпачынку з захаваннем аплаты або без яго можа быць агавораны калектыўнай дамовай прадпрыемства або іншымі ўнутранымі лакальнымі прававымі актамі.

Варыянт другі — адгул. Калі вы працавалі ў выходны або святочны дзень альбо звышурочна, вам могуць даць дзень адпачынку ў любы зручны для вас час.

«Па ўзгадненні з наймальнікам ён даецца па сямейна-бытавых і іншых уважлівых прычынах работніку па яго пісьмовай заяве», — растлумачылі ў ведамстве.

Выкарыстоўваць частку працоўнага адпачынку— трэці варыянт, прапанаваны ў Мінпрацы. Адзін ці два дні можна ўзяць у кошт адпачынку. У гэтым выпадку кіраўнік, калі пойдзе вам насустрач, узгодніць і дасць гэтыя дні. Іх нават унясуць у графік адпачынкаў.

Каментары

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты8

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку24

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне31

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты8

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →