Ён спрабаваў зрабіць суіцыд.
Целы чацвярых дзяцей знайшлі ў Мяжурцы Цвярской вобласці Расіі, піша Mash.
Папярэдне, іх забіў родны бацька, пасля чаго ён спрабаваў пакончыць з сабой.
Усім чацвярым дзецям было менш за сем гадоў.
Мужчыну затрымалі і ўжо дапытваюць. Са слоў суседзяў, сям'я была без нараканняў.
Забітыя дзеці — трое хлопчыкаў 3, 5 і 7 гадоў і аднагадовая дзяўчынка. Усяго ў сям’і шасцёра дзяцей. Бацька — ураджэнец Таджыкістана з грамадзянствам РФ.
Як стала вядома Mash, маці спала на другім паверсе. Калі пачула шум, спусцілася ўніз разам з братам мужа. Дзеці на той момант ужо былі мёртвыя. Мужчыну змаглі спыніць у той момант, калі ён спрабаваў перарэзаць сабе горла.
Згодна са словамі брата, муж пачаў паводзіць сябе неадэкватна прыблізна тры дні таму.
Мужчыну адвезлі ў рэанімацыю з парэзам шыі. Цяпер 37-гадовы забойца знаходзіцца на апараце ШВЛ. Яго ўдалося рэанімаваць.
Каментары