Грамадства55

У Мінску адкрылася крама толькі з беларускімі цацкамі

У гандлёвым цэнтры «Чэрвеньскі» адкрылася крама беларускіх цацак. Толькі беларускіх, і ніякіх іншых. Магазін атрымаў назву «Беларуская цацка» і стаў першай кропкай новай сеткі, паведамляе BelRetail.

Развіццём новай сеткі займаецца кампанія «Краіна цацак», якая ўжо валодае сеткай крам FUNtastik.

Асноўная адметнасць «Беларускай цацкі» ў тым, што тут прадстаўлена выключна прадукцыя беларускіх вытворцаў. У адрозненне ад магазінаў FUNtastik, тут можна знайсці тавары для ўсіх узростаў: ад самых маленькіх да дарослых. Кампанія адзначае, што ўсе цацкі вылучаюцца высокай якасцю, бяспекай і даступнымі цэнамі.

У краме прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі ад вядомых беларускіх брэндаў: «Палессе», Fancy, Genio Kids, Dream Makers і іншых. 

Крама знаходзіцца на другім паверсе гандлёвага цэнтра «Чэрвеньскі» (вул. Маякоўскага, 6).

Каментары5

  • Купіла мама коніка
    28.12.2024
    Расейшчына паўсюль. Хай самі купляюць тыя "игрушки".
  • Алек. Ру
    28.12.2024
    Усë больш пераконваюся, што У́СЕ дизайнеры Беларусі мала таго, што слабакваліфікаваныя, якія захрослі у́ мінулым стагоддзя, але й ëсць актывістамі рускага свету.
  • Мх
    28.12.2024
    А гэта праца з маладым пакаленнем, каб яны з дзяцінства не мелі цікавасці да беларускай мовы.

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны2

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінпрацы назвалі топ-7 зменаў у бальнічным, якія дзейнічаюць з пачатку года

Гвалт і прымус да БДСМ. Ніла Геймана абвінавацілі ў сэксуальных злачынствах3

У Расіі выказалі меркаванне, чаму рэгулярна гараць беларускія аўтобусы3

«Камусьці тут трэба даць тры аплявухі». Фіца выказаўся пра падлетка, які не паціснуў руку прэзідэнту Славакіі16

Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і22

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня6

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі1

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны2

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →