Тэрміны паездкі будуць узгадняцца па дыпламатычных каналах.
У Крамлі спадзяюцца, што візіт Уладзіміра Пуціна ў КНДР адбудзецца ў агляднай будучыні, пра гэта заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Ён удакладніў, што тэрміны паездкі будуць узгадняцца па дыпламатычных каналах, піша «Спутнік».
«Вы ведаеце, што ва Уладзіміра Пуціна ёсць запрашэнне наведаць Пхеньян з афіцыйным візітам, і мы спадзяемся, што такі візіт адбудзецца, прэзідэнт Расіі наведае ў агляднай будучыні», — сказаў Пяскоў журналістам.
Раней з афіцыйным візітам у Маскву прыбыла кіраўнік МЗС КНДР Цой Сон Хі. У МЗС Расіі паведамілі, што перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў адбудуцца 16 студзеня. Радыё «Голас Карэі» напярэдадні паведаміла, што кіраўнік паўночнакарэйскага МЗС здзяйсняе візіт у Расію па запрашэнні свайго расійскага калегі Сяргея Лаўрова.
Як растлумачыў Пяскоў, не выключана таксама і сустрэча расійскага прэзідэнта з кіраўніком МЗС КНДР.
Прадстаўнік Крамля паведаміў, што Расія мае намер і далей развіваць партнёрскія стасункі з КНДР ва ўсіх кірунках. Ён адзначыў, што ў першую чаргу Паўночная Карэя з'яўляецца суседняй з Расіяй краінай, а таксама партнёрам.
«Дыялог на ўсіх узроўнях будзе працягвацца з КНДР», — сказаў Пяскоў.
Расія і КНДР сёлета адзначаюць 75-годдзе падпісання першага пагаднення аб эканамічным і культурным супрацоўніцтве. Дакумент заклаў аснову развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.
Каментары