Вайна55

«Абсалютны кал». Z-ваенкары заявілі пра жахлівую якасць снарадаў з КНДР

Расійскія артылерысты ва Украіне скардзяцца на нізкую якасць снарадаў, якія ў 2023 годзе пачала пастаўляць Паўночная Карэя. Па словах праваенных блогераў, больш за ўсё нараканняў атрымліваюць якасць і колькасць пораху ў боепрыпасах, піша The Moscow Times.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак калісьці блізкага да расфармаванай ПВК «Вагнер» тэлеграм-канала Grey Zone, расійскім вайскоўцам на ўзбраенне паступаюць іранскія снарады, пра якія адгукаюцца «нядрэнна», і паўночнакарэйскія, якія «праклінаюць». З-за нізкай якасці пораху іх выкарыстоўваюць у сітуацыях, дзе «дакладнасць і кучнасць, ды і наогул выхад снарада са ствала маюць найменшую важнасць».

Іранскія снарады пакідаюць сляды сажы, ад якіх даводзіцца чысціць баёк прылады, аднак ляцяць «вельмі добра», піша канал «Портфель Генштаба». Паўночнакарэйскія снарады ляцяць міма цэлі, дадае ён, бо зарад пораху ў гільзах часта не адпавядае заяўленаму.

«Абсалютны кал. Калі снарад даляцеў і разарваўся — у разліку гарматы свята, усе танцуюць і спяваюць хвалебныя песні старшыні Кіму. Калі снарад не даляцеў і ўпаў на галаву нашай пяхоце — скажыце дзякуй напаўгалодным карэйскім падлеткам, якія сабралі яго за міску рысу», — адзначае Аляксей Ларкін, супрацоўнік праекта WarGonzo.

Паводле яго слоў, расійскай арміі не варта чакаць нейкага высокатэхналагічнага ўзбраення ад паўночнакарэйскіх вытворцаў, «калі яны не ў стане сабраць просценькі снарад для гарматы».

Каментары5

  • Сымон
    12.01.2024
    Кім, ну там ёсьць больш прывабны варыянт, калі з-за нізкай якасці яны ўвогуле выбухаюць унутры гарматы
  • Харошы рускі фертылайзер
    12.01.2024
    Які жах!
  • Вася
    12.01.2024
    А Кім, усьміхаючыся: "Слава Украіне!"😃

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі2

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як беларускія прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі15

Мінабароны: Беларусь не плануе ствараць наступальных груповак войскаў6

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах Ісламскай дзяржавы ў Сірыі

Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →