Жыхара Ліды аштрафавалі за бел-чырвона-белую налепку на дзвярах
15 снежня 2023 года ў судзе Лідскага раёна асудзілі бацьку траіх непаўналетніх дзяцей, у тым ліку дзіцяці-інваліда 4-й ступені страты здароўя. Мужчына не працуе і прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».
На дзвярах сваёй кватэры ў Лідзе мужчына размясціў налепку з выявай бел-чырвона-белага сцяга. Гэтым ён, на думку рэпрэсіўных органаў, нібыта пікетаваў без дазволу выканкама. Па 1 арт. 24.23 КаАП яго аштрафавалі на 50 базавых велічынь — 1850 рублёў.
Каментары