У Гродне дзеці атрымліваюць асалоду, катаючыся па свежавыпадзеным снезе. Аднаго з дзяцей павёз з горкі дахаты сабака па мянушцы Скай, піша Newgrodno.by.
«Незвычайны спосаб дастаўкі спадабаўся і самому пасажыру, і мінакам. Некаторыя казалі, што ў іх у дзяцінстве была падобная мара», — расказалі выданню відавочцы.
Праўда, прывязваць санкі або цюбінг да каго-небудзь ці да чаго-небудзь — небяспечна. Сабака — гэта ўсё ж жывёліна, якая можа чагосьці спалохацца ці, наадварот, за кімсьці пагнацца і пацягнуць санкі за сабой, напрыклад, на дарогу.
Каментары