Грамадства77

Ваш знаёмы знянацку зноўку зарэгістраваўся ў тэлеграме? Вас могуць чакаць праблемы, калі яму напішаце

На іншым баку можа быць губазікавец або кэдэбіст.

Калаж «Нашай Нівы»

Экспертам Media IQ сталі вядомыя два выпадкі, калі нехта перастварыў акаўнт двух беларусаў замежжа на іх старых беларускіх нумарах. Адметна, што ў іх былі актыўныя сім-карты ў роўмінгу, за якія яны плацілі, а тэлеграм-акаўнты яны загадзя перанеслі на замежныя нумары.

Беларускія спецслужбы і раней захоплівалі такім чынам тэлеграм-акаўнты беларусаў шляхам дублявання сім-картаў. Але гэта бадай першы выпадак, калі акаўнты хутка атрымалася вярнуць назад праз смс — імаверна, сілавікі, якія рэгістравалі акаўнты, не спраўдзілі, што нумары яшчэ актыўныя.

Выявілася, што значная частка знаёмых не пераправярае, хто з імі на сувязі з новастворанага акаўнта і адразу дасылаюць на яго прывітанні. Адзін з людзей, які знаходзіцца ў Беларусі, нават нагадаў, што яны пазнаёміліся падчас жнівеньскіх пратэстаў.

Таму калі нехта з вашых кантактаў раптам зноўку рэгіструе акаўнт у тэлеграме, не спяшайцеся вітацца. Не распавядайце нічога пра сябе, але папрасіце чалавека пацвердзіць сваю асобу. Або напішыце знаёмаму ў іншай сацсетцы або месенджары, або, калі ваш акаўнт добра абаронены, запытайцеся, хто на сувязі і папрасіце яго даслаць відэапаведамленне.

Эксперты таксама раяць людзям, у якіх ёсць актыўны беларускі нумар, пры пераносе тэлеграма на замежны нумар пераствараць акаўнт на беларускім нумары і адразу ж уключаць у ім двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Так можна ўскладніць сілавікам махінацыі.

Калі ж чалавек даўно за мяжой, але ягоны беларускі нумар у вашых кантактах зноўку зарэгістраваўся, то пераправярайце двойчы. І асабліва, калі ён актывіст, журналіст або іншая публічная асоба.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Berk
    06.01.2024
    Ужывайце двухфактарную аўтэнтыфікацыю на беларускiх нумарах!
  • Andy
    06.01.2024
    Паважаня рэдакцыя, дзякуй за парады па кібербяспеке. Гэта вельмі і вельмі важна
  • Здурнели на гэтым усім
    06.01.2024
    Гэта ўсё смецце. Раней неяк жылі без тэлеграмаў, інстаграмаў. І пры тым не горш.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →