Эканоміка1111

«За 7 гадоў заробак вырас амаль удвая». Колькі зарабляюць беларускія кіроўцы ў Еўропе

Дзясяткі тысяч беларусаў працуюць кіроўцамі грузавікоў у Польшчы, Літве і іншых краінах ЕС. «Наша Ніва» пацікавілася, колькі яны рэальна зарабляюць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images/Jasmin Merdan

Колькі выходзіць за суткі?

Кірыла сем гадоў працуе кіроўцам-дальнабойшчыкам у польскай фірме. Мужчына кажа, што за гэты час ягоны заробак вырас амаль удвая. Цяпер за суткі ён атрымлівае каля 100 еўра.

«Калі пачынаў у 2017 годзе, сутачныя складалі 50 еўра, пасля — 55. Набраўшыся досведу, я пайшоў на фірму, дзе плацілі ўжо па 60», — згадвае мужчына.

Асабліва адчувальны рост зарплаты ў яго быў апошнія 2-3 гады. Год таму Кірыла зноў перайшоў у іншую фірму. Кажа, што цяпер за суткі працы атрымлівае 420 злотых (каля 105 еўра па бягучым курсе).

«Але аплачваюць толькі працоўныя дні. Калі «круціш» перапынкі па 24 і 45 гадзін, зарплату не налічваюць. Таму з улікам выходных, якія ўсё адно бавіш у кабіне, выходзіць недзе 350 злотых (каля 87 еўра) за суткі знаходжання на працы».

Кірыла звычайна праводзіць у рэйсе па два месяцы, потым на 2-3 тыдні едзе ў Беларусь. Мужчына адзначае, што цяпер аказаўся ў выйгрышы праз тое, што злоты за апошні час умацаваўся адносна даляра і еўра.

«Тры месяцы таму еўра быў па 4,4 злотага, цяпер апусціўся да 4. Таму ў валютным вымярэнні заробак падрос амаль на 10%», — кажа суразмоўца.

«На фірме заўжды знойдуць, за што аштрафаваць кіроўцу»

Міхаіл таксама працуе кіроўцам у польскай кампаніі і выконвае рэйсы толькі па ЕС.

«Аплата пасуткавая, таму няма розніцы, ты адпачываеш 1-2 сутак або едзеш, бо па факце ўсё адно знаходзішся на працы. Стаўка 80 еўра за суткі, але з улікам таго, што ў нашай кампаніі заўжды знойдуць, за што аштрафаваць кіроўцу, па факце выходзіць 75».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Мужчына працуе кадэнцыямі па 2-3 месяцы, потым на месяц едзе дамоў.

«Атрымліваецца, што за месяц зарабляеш 2200-2300 еўра, але калі месяц сядзіш дома, то зарплату не налічваюць, таму па маіх падліках з улікам часу, які праводзіш дома, у сярэднім выходзіць каля 1600 еўра ў месяц.

Скандынаўскі кірунак

Крыху больш зарабляе Павел, які таксама працуе ў польскай фірме і выконвае рэйсы ў скандынаўскія краіны. 

«У мяне сутачная стаўка складае 90 еўра, бо скандынаўскі кірунак лічыцца больш складаным. Мае калегі, якія ездзяць па Заходняй Еўропе, атрымліваюць па 75 еўра на тэнтаванах фурах і па 80 на лядоўнях».

На цыстэрне па Германіі

Больш за ўсіх суразмоўцаў зарабляе Валер, які атрымаў польскае грамадзянства і працуе кіроўцам фуры з цыстэрнай у Германіі.

«Месячная зарплата складае 3000 еўра, рэйсы выконваю толькі па тэрыторыі Германіі. Аплата стабільная. Тыя самыя грошы за месяц я атрымліваю як у той месяц, калі кожны дзень на працы, так і за той, калі пасля кадэнцыі еду на два-тры тыдні дадому».

Не толькі на фурах

Мужчына, які працуе ў польскай фірме кіроўцам буса катэгорыі С, за суткі працы атрымлівае 65 еўра.

«Раней працаваў на бусе да 3,5 тоны, там аплата была таксама пасуткавая, але больш за 45-50 еўра за В катэгорыю ніхто не плаціць, таму паралельна вучыўся на код 95 (курсы для кіроўцаў аўто катэгорыі С, С+Е) і шукаў працу на грузавік пад катэгорыю С», — згадвае Андрэй.

Мужчына, апроч вышэйшай стаўкі, атрымаў больш лагодны рэжым працы, чым быў на легкатанажніку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images/Jorg Greuel

«На бусах да 3,5 тоны можна працаваць без электроннага тахографа, дастаткова ўручную весці тахабук. Яны пастаянна перапісваюцца, падганяюцца, каб было больш працоўнага часу. У дадатак на малых грузавіках няма забароны руху па нядзелях. Таму гэта пякельная праца з невысокай аплатай», — лічыць Андрэй.

Суразмоўца, які цяпер працуе на бусе пад грузавую катэгорыю С, кажа, што з улікам стаўкі 65 еўра ў суткі вучыцца на катэгорыю Е і пераходзіць на фуру ён не збіраецца.

«Розніца з аплатай для фуршчыкаў каля 10-15 еўра, але працаваць на бусе, хоць і вялікім, значна прасцей, чым на фуры, таму мяне туды не цягне», — тлумачыць мужчына.

Чытайце таксама: 

Мінімальны заробак у Літве цяпер 708 еўра. У Беларусі таксама падрос — да 152 еўра

На Гомельшчыне знайшлі новае радовішча нафты

Каментары11

  • Валерик
    06.01.2024
    Так и цены выросли удвоя или утроя.
  • Ромыч
    06.01.2024
    Фуры в Европе - это просто тихий ужас. Занимают сплошным потоком правую полосу, без конца едут. Моё личное демократическое мнение - общество потребления это плохо.
  • Цэгл
    06.01.2024
    Ромыч, згодны з вамі, спажывецкая рэвалюцыя, гэта шлях да дэградацыі.

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі46

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі святар у Маскве трапіў у рэанімацыю3

Моцны вецер нарабіў бяды ў розных рэгіёнах Беларусі

З Лошыцкага яра знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору19

Лукашэнка заявіў, што Масты лепшыя за Парыж20

Блогер Андрэй Павук працуе ў Вільні дворнікам33

Беларуская экс-гімнастка Курыльская спрабуе адсудзіць у хакеіста Стася нерухомасць у Маскве і 495 тысяч даляраў7

Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Мінску здымаюць ролік пра дрыфт з пілотамі замежжа. Таму рух транспарту будуць перакрываць2

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі46

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Галоўнае
Усе навіны →