Ціханоўская адказала пабліку «Советская Белоруссія», які называе яе хунтэсай
Святлана Ціханоўская расказала ў «Току», як ставіцца да такіх жартаў.
Гумарыстычны тэлеграм-канал «Советская Белоруссія» любіць даваць свае азначэнні палітыкам і прапагандыстам.
Аляксандра Шпакоўскага, які цяпер працуе ў пасольстве ў Расіі, напрыклад, называе «палітычным самелье», Аляксея Дзермана — «знахарам-палітолагам». Ціханоўская ў іх — «хунтэса». Як дэмакратычная лідарка ўспрымае гэта?
«Ведаеце, не хапае нам пазітыўных эмоцый цяпер. І я час ад часу чытаю гэты тэлеграм-канал. І мне вельмі падабаецца, што робяць. Мне вельмі падабаецца, калі ўвечары перад сном чытаеш і там: «Ціханоўская, спіш?» Я не сплю, чытаю», — усміхаецца.
«Годны канал і надае настрою», — ацаніла Ціханоўская.
Глядзець выпуск цалкам:
Каментары