Грамадства22

«Напэўна, усё праплачана». Дальнабойнікі стаяць на польска-беларускай мяжы больш за тыдзень

На мяжы Польшчы і Беларусі з польскага боку выстраіліся шматкіламетровыя чэргі фур. Паводле інфармацыі крыніцы выдання Mostmedia.io, некаторыя фуры стаяць у чарзе ўжо дзясятыя суткі. Кіроўцы звязваюць гэта з тым, што асобныя аўтамабілі на «ліпавых» падставах перасякаюць мяжу ў прыярытэтным парадку.

Здымак ілюстрацыйны

Адзін з дальнабойнікаў расказаў Mostmedia.io, што за восем дзён прасунуўся ўсяго на 20 кіламетраў: калі заязджаў у калейку, да мяжы было каля 42 кіламетраў, а цяпер — прыкладна 22. Для яго такая сітуацыя беспрэцэдэнтная. Раней 40 кіламетраў ён праходзіў максімум за чатыры дні.

«Нават не ведаем, куды пісаць і прасіць, каб не здзекаваліся з нас», — эмацыйна расказвае ён.

Паводле інфармацыі суразмоўцы, памежны і мытны кантроль з боку Польшчы працуе ў звычайным рэжыме. Уся праблема ў аўтамабілях, якія праязджаюць без чаргі. Ён кажа, што гэта фуры на нумарах LLB і LLU — гэта нумары Любартаўскага і Лукаўскага паветаў Люблінскага ваяводства. Польская паліцыя прапускае іх, а іншых дальнабойнікаў, якія спрабуюць аб'ехаць чаргу, штрафуюць.

«Напэўна, усё праплачана. Як па-іншаму?» — мяркуе ён.

«Едуць нібыта да сябе на базу, а адтуль аб'язджаюць калейку»

Іншы суразмоўца, знаёмы з сітуацыяй на мяжы, пацвярджае: кіроўцы, якія не прабіваюцца наперад у абыход, стаяць каля тыдня.

«Нумары LLB едуць як бы да сябе на базу. Іх прапускае паліцыя ў Мендзыжацы. А ўжо адтуль яны спрабуюць аб'язджаць калейку далей — нібыта едуць на agencja celna, якая размешчана перад самай мяжой. Іх там таксама прапускаюць без чаргі».

У лукаўскіх перавозчыкаў (нумары LLU) таксама ёсць фармальныя падставы праязджаць без чаргі, бо там ёсць уласнасць транспартнай кампаніі, аўтамабілі якой зарэгістраваныя ў тым рэгіёне.

«Каля Кукурык яны выкупілі зямлю і зрабілі там сваю базу. Фуры на нумарах LLU нібыта вяртаюцца на сваю базу, а насамрэч едуць на мяжу, замытніваюцца і едуць у Беларусь», — сцвярджае крыніца Mostmedia.io. 

Акрамя таго, па-за чаргой едуць перавозчыкі, у якіх ёсць адпаведныя дакументы (напрыклад, пра тое, што іхні груз хутка псуецца). Шмат каму, па словах удзельніка гэтай галіны, атрымліваецца зрабіць такія ж, але «ліпавыя» дакументы.

«Фрахты цяпер выраслі на 50%. Таму кіроўцы гатовыя плаціць і штрафы за тое, што аб'язджаюць калейку. Каму плацяць не пасутачна, а ад фрахту, той рызыкуе. Умудраюцца аб'ехаць калейку», — кажа суразмоўца.

Ён ведае некалькіх кіроўцаў, якія за тыдзень ужо два разы перасеклі мяжу, але згаджаецца, што іншыя ўвесь гэты час стаяць у чарзе.

Каментары2

  • Цiмох
    23.12.2023
    Дык наогул ж планавалi перамяшчэнне грузаý забарону зрабiць. Хай палякам вялiкi дзякуй скажуць што адзiны пераход наогул пакiнулi, а не зачынiлi мяжу зусiм.
  • Vektor
    25.12.2023
    мои коллеги ждут уже 12 дней, польские фуры объезжают и заезжают на терминал без очереди.Санкции реализуют и польская, и белорусская таможня. в Африке такого идиотизма нет.

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →