Грамадства2020

Людзі разбіваюць адзін аднаму галовы. З-за велізарнай чаргі на польска-беларускай мяжы ўзнікаюць канфлікты

Жахлівая сітуацыя склалася на польскім баку пераходу Цярэспаль — Брэст. З-за таго, што чарга аўтамабіляў у напрамку Беларусі перавышае ўсе межы, людзі на нервах.

Некаторыя спрабуюць купіць сабе месца бліжэй і робяць спробу ўклініцца ў чаргу. З-за такіх перасоўванняў і ўзнікаюць канфлікты. Цэны на такую паслугу ўзляцелі — могуць папрасіць і 100 даляраў, хоць звычайна такса меншая, піша «Віртуальны Брэст».

Натуральна, знаходзяцца і тыя, хто адстойвае сваё месца і нікога не прапускае. Людзі выходзяць на дарогу і блакуюць праезд для тых, хто хоча уклініцца, пры гэтым узнікаюць бойкі.

Хтосьці спрабуе прасіць-маліць, ціснучы на слёзы: то дзеці малыя, то страхоўка канчаецца, то дзясяткі іншых прычын.

Але людзі, якія выстаялі па 20 гадзін, ужо нікога не слухаюць і нічому не вераць. 

У месенджарах таксама кіпяць слоўныя баталіі: прадаўцы чаргі супраць сумленных стаяльцаў. Сітуацыя пагаршаецца, ужо ноч, паліцыя калі і прыязджае, то ненадоўга. Шмат хто ў шоку ад таго, што адбываецца. Вось тыповая скарга:

— Прапанавала пусціць тых, хто з дзіцем. Пусціла бус з дзіцем. Бус з дзіцем пачаў усіх прапускаць. Перад цэнтрам дзве машыны прапусцілі. Паліцыя прыехала і выгнала. Так бус не супакоіўся і ўсё роўна пусціў яшчэ 7 машын. Вось так пускаць з дзецьмі. А мы іх шкадуем.

— Вы мне прабачце! Што за трызненне, пусціце бедных з дзіцем?! Што вы лезеце з гэтым дзіцём у такую чаргу?! Адзінкі едуць з лячэння, а астатнія вязуць дзяцей, каб тавар узяць! Я сама маці дваіх дзяцей і ніколі ў жыцці не вазьму іх у Польшчу ў такую чаргу! Так што людзі, не трэба шкадаваць, хай едуць як усе! Вельмі хітра зробленыя, ні сораму ні сумлення, дзецьмі зарабляць, а потым яшчэ 10 машын ўпусціць за грошы.

За тое, каб праціснуць аўтамабіль бліжэй да пераходу, бяруць немалыя грошы.

Такіх ахвотных адлоўліваюць, штрафуюць, але ўсё роўна іх менш не становіцца. На нашым баку звычайна ў крытычнай сітуацыі дзяжурыць нарад ДАІ.

На польскай паліцыя прыязджае толькі на выклікі. З аўтобусамі ўсё нармальна — чарга таксама вялікая, але там хоць ніхто нікуды наперад не спрабуе пралезці, усе стаяць як мае быць. Там іншая праблема — перавозчыкі паднялі кошты на квіткі.

На фота ніжэй хвост чаргі: ён да вечара быў ужо за запраўку, такой вялікай колькасці аўтамабіляў даўно не было.

Народ вярнуўся ў Беларусь на святы, або напярэдадні святаў, усе спяшаюцца вярнуцца дадому, а можа быць, і прывезці нешта з пакупак.

Каментары20

  • Gid
    21.12.2023
    Если бы средний беларус ценил демократию так же, как закупы в Европе, то и диктатуры уже бы давно не было.
  • Цирк
    21.12.2023
    Ябатек не жаль, потому что нормальному беларусу сейчас не добыть Шенген-визу.
  • Объективный
    21.12.2023
    Ну вот и вся европейскость белорусов, о которой так любят кричать белорусские националисты. Даже, казалось бы, при таких пустяковых ситуациях, у людей начинают просыпаться животные инстинкты и куда-то девается шляхецкая годнасць, еўрапейскасць, которой у них, кстати, и не было, но которую пропагандируют среди них националисты. 

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў23

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

AP$ENT заявіў, што больш не будзе выпускаць песні па-беларуску: «яны кепска форсяцца»19

Алексіевіч расказала, што не так зрабілі беларускія эліты ў 2020 годзе36

Мінабароны анансавала сумесныя вучэнні «Захад-2025»3

«Яна ў парадку». Выйшла на волю экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч6

Сілавікі са зброяй жорстка затрымалі вяскоўца з Магілёўшчыны4

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай37

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы8

У Беларусь трэці раз за год прыляцеў міністр абароны РФ7

У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў23

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →