Эканоміка33

Квіткі ў Варшаву імкліва даражэюць, а з Мінска да Гродна на некаторыя дні ўжо размялі

Квіткі на канец снежня і пачатак студзеня на многія рэйсы з беларускіх гарадоў у Польшчу ўжо распрададзеныя. Таксама няпростай выглядае сітуацыя і з месцамі ў маршрутках са сталіцы ў абласныя цэнтры. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Амаль у два разы даражэй, чым звычайна

Складаней за ўсё сітуацыя выглядае з білетамі па маршруце Мінск-Варшава. У першыя дні новага года дабрацца з Мінска ў сталіцу Польшчы можна па цане 200 рублёў за месца, калі звычайна білеты ў гэтым кірунку каштуюць ад 110 да 140 рублёў. На сайце atlasbus.by засталіся толькі чатыры квіткі з выездам на 2 студзеня.

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Павышэнне цаны тлумачыцца ўзрослым попытам. На сайце перавозчыка пазначана, што гэта вымушаная мера, якая дазваляе прыцягнуць больш маршрутак, каб месцаў хапіла большай колькасці пасажыраў.

Таксама вобмаль білетаў на 3 студзеня. Цэны аналагічныя — 200 рублёў за месца. Апроч 2 і 3 студзеня, павышаны кошт білетаў і адпаведны дэфіцыт назіраецца на 5 і 7 студзеня. Яшчэ складаней выехаць з Мінска ў Варшаву ў апошнія дні 2023 года. Усе білеты з выездам на 30 і 31 снежня распрададзеныя.

А вось пачынаючы з 9 студзеня цэны на квіткі вяртаюцца на стары ўзровень — іх можна набыць па 115 рублёў за месца.

Нагадаем, што на піку цэны на білеты з Варшавы ў Мінск дасягалі 350 рублёў.

Па маршруце Мінск-Вільня падобных праблем не назіраецца. Некалькі вольных месцаў пакуль што ёсць нават з выездам аб 11-й раніцы 1 студзеня. Кошт квіткоў — 80 рублёў.

Як сітуацыя з рэйсамі ўнутры краіны

Недахоп квіткоў назіраецца і на рэйсы, якія злучаюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі.

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Так, напрыклад, на 23 снежня распрададзеныя ўсе квіткі з Мінска ў Магілёў. Тое самае з квіткамі на 29-31 снежня.

З Мінска да Гродна няма квіткоў на 23 і 30 снежня. Тым не менш, у адрозненне ад міжнародных рэйсаў павышаны попыт асабліва не ўплывае на цану. З Мінска ў Магілёў можна дабрацца за 25 рублёў, а ў Гродна — за 30.

Чытайце таксама:

Колькі цяпер займае праходжанне мяжы? Беларусы пра паездкі ў ЕС на аўтобусах і аўто

Людзі разбіваюць адзін аднаму галовы. З-за велізарнай чаргі на польска-беларускай мяжы ўзнікаюць канфлікты

Прадукты, якія ў Беларусі каштуюць танней, чым у суседніх краінах ЕС

Каментары3

  • ром
    21.12.2023
    А у маскву што з цэнами? Куча аутобусау туды ездить.. а у вас як бы усе толька у варзаву и вильнюс))
  • Вася
    22.12.2023
    Ніхто не хоча сустракаць Новы год у маршрутцы. Таму ніхто не едзе. Попыт малы. Таму білеты для тых, хто ўсё-ткі хоча новы год у маршрутцы, у 2 разы даражэй. Вось і ўвесь сакрэт.
  • Максим Дизайнер
    22.12.2023
    Бедныя!Няшчасныя и галодныя беларусики!Дзицей нечым кармиць!

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Падазрэнне на вірус Марбург у Гамбургу не пацвердзілася

У Расіі рэцыдывіст ростам меншым за 150 см скраў трох кенгуру — аднаго ён хацеў абмяняць на макаку сваёй мары5

У Стакгольме назвалі лаўрэатаў альтэрнатыўнай нобелеўкі1

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →