Грамадства

Паўла Вінаградава перавялі ў турму

Актывіста перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на адзін год.

Яго новы адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма-1.

Паўла Вінаградава затрымалі роўна два гады таму, 22 снежня 2021 года, у сябе дома ў Беразіне. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

16 сакавіка 2022 года яго асудзілі на пяць гадоў зняволення.

Улетку 2022 года ў Паўла дыягнаставалі сухоты, ён схуднеў на 36 кг. У сярэдзіне лютага 2023 г. стала вядома, што Павел вылечыўся ад сухотаў і яго вярнулі назад у ваўкавыскую калонію.

У лістападзе 2023 г. стала вядома, што Павел паўгода прасядзеў у ШІЗА.

Павел раней ужо быў палітвязнем. У 2008 годзе быў фігурантам «Справы чатырнаццаці», заведзенай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў арыштаваны 5 студзеня 2011 года. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, а таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў. 5 мая 2011 года асудзілі яго на 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы, якія бягуць ад мабілізацыі, плацяць тысячы даляраў, каб перасекчы мяжу з Беларуссю6

Ці выдасць суд у Гаазе пастанову аб арышце Лукашэнкі і як гэта паўплывае на яго палітыку і атачэнне? Разважае Фрыдман15

Армія Ізраіля вядзе жорсткія баі на поўдні Лівана8

Жыхар з афрыканскага Буркіна-Фасо пераехаў у Гродзенскую вобласць і працуе трактарыстам16

У цэнтры Мінска выставілі на таргі незвычайны па форме будынак1

У Гомелі кіроўца BMW з дзяржсцягам дрыфтаваў дзеля хайпу2

У Беларусі рассцілаліся перад гендырэктарам МАГАТЭ. Чаму?

Памёр Аляксандр Рухля

Нацыянальны маркетплэйс мараць стварыць у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Галоўнае
Усе навіны →