Сілавікі затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасці дронаў
Сілавікі затрымалі заснавальніка кампаній aOrion і United Vehicle Robotics, відэа з мужчынам апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
«Медыязона» знайшла старонку затрыманага «Укантакце», яго завуць Вадзім Чараўко. На старонцы Чараўко ў linkedin паказана, што ён — заснавальнік кампаніі aOrion і сузаснавальнік кампаніі United Vehicle Robotics.
У міліцэйскім відэа мужчына кажа, што яго кампанія займаецца вытворчасцю грамадзянскіх дронаў. Чараўко дадае, што ў фірме «размаўлялі з праваахоўнікамі пра тое, як можна эксплуатаваць» беспілотнікі.
На камеру мужчына кажа, што некалькі разоў браў удзел у пратэстах у 2020 годзе.
aOrion займаецца распрацоўкай і вытворчасцю прафесійных дронаў для бізнэсу і дзяржслужбаў.
United Vehicle Robotics займаецца праектаваннем і распрацоўкай аўтаномных грузавых дронаў-верталётаў і грузавых беспілотных авіяцыйных сістэм верталётнага тыпу.
Каментары