Свет1313

Нямецкі разведчык прадаў ФСБ сакрэтныя разведзвесткі аб Украіне за 800 000 еўра

У Нямеччыне гэта лічаць адным з самых сур'ёзных выпадкаў дзяржаўнай здрады ў гісторыі краіны, бо ступень шкоды не паддаецца вымярэнню.

Адзін з будынкаў Федэральнай разведслужбы Нямеччыны ў Берліне. Фота: Michael Sohn / AP

У шостай калегіі Вышэйшага суда Берліна пачаўся працэс над 52-гадовым палкоўнікам бундэсвера Карстэнам Л. Ён узначальваў аддзел бяспекі Федэральнай разведвальнай службы Нямеччыны (BND).

Яго абвінавачваюць у дзяржздрадзе і разгалошванні дзяржтаямніц расійскім спецслужбам. Разам з ім судзяць гандляра дыяментамі і экс-шарагоўца бундэсвера Артура Э. Працэс працягнецца як мінімум да лета. За гэты час плануецца правесці 51 пасяджэнне. Да справы прыцягнуты 40 тамоў дакументаў, піша Bild.

Па версіі следства, абвінавачаныя прадалі ФСБ ключавыя разведзвесткі аб вайне ва Украіне. За гэта яны атрымалі больш за 800 000 еўра.

У BND гэта лічаць адным з самых сур'ёзных выпадкаў дзяржаўнай здрады ў гісторыі Нямеччыны, ступень шкоды не паддаецца вымярэнню. Карстэна Л. арыштавалі ў Берліне 21 снежня 2022 года.

На здрадніка ў BND палявалі тыдзень, вырашальная інфармацыя паступіла ад спецслужбаў дружалюбнай дзяржавы.

Спачатку Карстэн Л. атрымаў доступ да закрытага чата наймітаў ПВК «Вагнер», зрабіў скрыншоты і перадаў іх ФСБ. Затым ён гэтак жа зрабіў 73 старонкі скрыншотаў унутраных чатаў BND. Артур Э. адвёз іх у Маскву і атрымаў за гэта грошы.

Карстэн Л. адмаўляецца даваць паказанні. Прычым ён працягвае атрымліваць ад дзяржавы заробак 7613 еўра ў месяц. Калегі лічаць, што на здраду яго падштурхнула нязгода з міграцыйнай і эканамічнай палітыкай уладаў Нямеччыны.

Каментары13

  • Sneed
    13.12.2023
    > на здраду яго падштурхнула нязгода з міграцыйнай і эканамічнай палітыкай уладаў Нямеччыны
    a jak hety ŭčynak pavinien vypravić situacyju?
    lepš by ŭžo jakoha-niebudź pra-imihracyjnaha palityka zabiŭ, i toe menšy termin by atrymaŭ, jak mnie zdajecca
  • Ёсік
    13.12.2023
    Навошта такія грошы, як іх легалізаваць? Няўжо марыў у расею зьбегчы, хатку набыць пад разаньню? А што далей? Глуздамі з'ехаць ад жыцьця, да якога не прыдатны.
  • Gorliwy Litwin
    13.12.2023
    А ён падаткі заплаціў са здзелкі? Калі не, дык гэта страшнае парушэнне і да яго могуць з'явіцца прэтэнзіі

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»8

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы35

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»8

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →