Свет33

Краіны АПЕК+ дамовіліся аб далейшым скарачэнні здабычы нафты

На пасяджэнні групы АПЕК+, якое прайшло ў Вене 30 лістапада, яе ўдзельнікам удалося дамовіцца аб значным скарачэнні здабычы нафты. Паводле прэс-рэлізу нафтавага картэля, у I квартале 2024 года яна сукупна складзе 2,2 млн барэляў за дзень, паведамляе Office Life.

Фота: ahopuero / Getty Image

Арганізацыя краін — экспарцёраў нафты не стала ставіць арыенціраў па аб'ёмах і цэнах на 2024 год. Але краінам-удзельніцам удалося дамовіцца адносна добраахвотнага скарачэння здабычы.

Асноўная частка гэтага скарачэння прыпадзе на Саудаўскую Аравію, якая падоўжыла на I квартал 2024-га дзейнае скарачэнне на 1 млн барэляў у суткі. З іншых краін: Ірак скароціць здабычу на 223 тыс. барэляў у суткі, ААЭ — на 163 тыс., Кувейт — на 135 тыс., Казахстан — на 82 тыс., Алжыр — на 51 тыс., Аман — на 42 тыс. барэляў у суткі. Расія асобна паабяцала павялічыць скарачэнне здабычы з цяперашніх 300 тыс. да 500 тыс. барэляў у суткі.

Гэтыя параметры ўступяць у сілу з 1 студзеня і будуць дзейнічаць да канца сакавіка 2024 года. Далей АПЕК+ будзе дзейнічаць па сітуацыі. Наступная «планавая» сустрэча павінна адбыцца там жа, у Вене, 1 чэрвеня.

Акрамя таго, паведамляецца, што са студзеня 2024-га да АПЕК+ далучыцца Бразілія.

Цэны на нафту да канца лістапада дэманстравалі зніжэнне. Спецыялісты тлумачылі гэта нізкім попытам, ростам запасаў і чаканнем сустрэчы АПЕК+. Як адрэагуе рынак на вынікі сустрэчы, стане зразумела падчас таргоў у пятніцу.

Каментары3

  • Ух
    30.11.2023
    Ну, гэта прыкладна 1 VLCC танкер за дзень. Калі ўлічыць, што адна толькі КСА цягам 36 гадзінаў адвантажвае да 5, а то і 7 такіх суднаў адначасова, дык тое скарачэньне не такое і адчувальнае. Але тэндэнцыя аўняная.
  • Бобр
    30.11.2023
    Живя в Беларуси это была хорошая новость, а вот живя в Польше это хорошо или плохо? Расжуйте для плебса
  • Янка
    01.12.2023
    Бобр, будзеце больш ужываць амерыканскай нафты і менш расейскай. І актыўней пераходзіць на альтэрнатыўную энергетыку. Дарэчы, амерыканская кампанія Westinghouse будуе ў Польшчы новую АЭС, якая відавочна будзе найбольш бяспечнай у рэгіёне і канчаткова пахавае сумнеўны ва ўсіх сэнсах праект "БелАЭС"
    Можаце не хвалявацца, бо польскія ўлады заўсёды дэманстравалі дальнабачнасць у сферы дыверсіфікацыі забеспячэння краіны энерганосьбітамі нават у часы, калі нікому на Захадзе гэта ідэя у галаву не прыходзіла.

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст2

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль паабяцаў адказаць на іранскую ракетную атаку ўжо сёння ўначы8

Мільён праглядаў сабрала ВІДЭА тураўскай гаспадыні пра беларускую страву3

«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?» Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў2

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара13

Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян7

Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт

Што вядома пра Вячаслава Папшо — блогера «Жыве», які паехаў у Беларусь і быў арыштаваны14

Іран запусціў 180 балістычных ракет па Ізраілі. Іх ізноў пашчоўкалі30

Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя паказчыкі для эканомікі і фінансаў на 2025 год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст2

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Галоўнае
Усе навіны →