Супрацоўнік КДБ, якога выкрылі як адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў, адрэагаваў на расследаванне «Флагштока»
Учора «Флагшток» выпусціў артыкул, дзе назваў імя адміністратара праўладных гомельскіх паблікаў, якія распаўсюджваюць расійскую прапаганду і спрабуюць дэмаралізаваць апанентаў рэжыму. Паводле расследавальнікаў, гэта супрацоўнік КДБ Яўген Бажок. Цяпер супрацоўнік КДБ зрабіў свой ход.
Сёння Яўген Бажок выдаліў на сваёй старонцы ўсе сапраўдныя фотаздымкі, якія сталі аб’ектам даследавання журналістаў, змяніў аватарку, перайменаваў свой акаўнт у тэлеграме.
«Гэтымі дзеяннямі ён пацвердзіў правільнасць высноў у нашым матэрыяле», — піша каманда «Флагшток».
Расследаванне можна пачытаць тут.
Каментары