Усяго патроху

На Гомельшчыне ў гняздзе застаўся зімаваць бусел. Ці варта з-за гэтага трывожыцца?

У адным з гнёздаў у вёсцы Антонаўка Калінкавіцкага раёна дагэтуль жыве бусел. Яго фатаграфію ў раённае выданне «Калінкавіцкія навіны» даслалі чытачы з гэтай вёскі. Яны перажываюць за далейшы лёс шанаванай беларусамі птушкі і задаюць пытанне: што з ёй будзе далей?

Фота: knews.by

Начальнік Калінкавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Станіслаў Пашкевіч у адказ на гэтае пытанне расказаў, што ў апошнія гады ў сувязі з прыкметным змякчэннем клімату і цёплымі зімамі некаторыя віды пералётных птушак не пакідаюць родных месцаў, а калі і адлятаюць, то недалёка — на незамярзальныя вадаёмы поўдня Еўропы.

«У апошнія зімы, як вы бачыце, снежнае покрыва і халады трымаюцца непрацяглы час, ад двух-трох да чатырох-шасці тыдняў, — кажа Станіслаў Пашкевіч. — У такой сітуацыі птушкам лягчэй знайсці корм. Не вельмі шмат, але пры ашчадным выдаткоўванні энергіі (маларухомасць, шмат адпачынку) гэтага для іх цалкам дастаткова.

Вось чаму буслы (і не толькі яны) сядзяць «панура застыўшы» ў марозныя дні. Людзі думаюць, што гэта прыкмета іх слабасці або хваробы, на самай жа справе гэта спосаб выжыць зімой. І таму спробы чуллівых «ратавальнікаў» злавіць бусла ў гэты час наносяць птушцы больш шкоды, чым дапамогі, бо страта энергіі падчас уцёкаў ад «ратавальнікаў» можа прывесці да смерці ў марозную ноч.

Лепш проста падкарміць птушак. Але і ў гэтым выпадку трэба памятаць, што падкормліваць лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак неабходна толькі пры рэзкім зніжэнні тэмпературы (-15℃ і ніжэй), і толькі ў месцах іх масавага збору. Птушак можна карміць зернем (авёс, ячмень, пшаніца), птушыным камбікормам, сырой і варанай гароднінай. Але не рэкамендуецца карміць хлебам, асабліва чорным.

Пры гэтым трэба памятаць, што, падкормліваючы вадаплаўных птушак, мы адвучаем іх ад самастойнага пошуку корму, і яны становяцца залежнымі ад чалавека».

Што ж тычыцца халадоў, то, па словах Станіслава Пашкевіча, і ў гэтым выпадку верагоднасць замярзання бусла вельмі нізкая. Уся справа ў апярэнні: паветра паміж пер'ем у птушкі — самы лепшы ўцяпляльнік. Успомнім, што лепш за ўсё ў холад нас саграюць менавіта пуховыя курткі.

Што да лап, то асаблівае размяшчэнне крывяносных сасудаў у іх спрыяе таму, што гарачая артэрыяльная кроў астуджаецца вянознай, і наадварот — вянозная награваецца артэрыяльнай. У выніку кроў ад лап не астуджае цела, а рознасць тэмператур паміж крывёю, якая трапляе ў лапы, і навакольным асяроддзем, вельмі малая. Гэта памяншае страту цяпла, а нязначныя амплітуды тэмпературы дапамагаюць перажыць холад.

«Яшчэ адным прыстасаваннем, каб перанесці холад, з'яўляецца памяншэнне крывацёку за кошт звужэння крывяносных сасудаў, — тлумачыць Станіслаў Пашкевіч. — Застаецца дзюба. Але гэты орган складаецца з арагавелай тканкі і не забяспечваецца крывёй.

І наогул, варта сказаць, што калі б зімой не было недахопу ў корме, многія з буслоў, на думку арнітолагаў, не мігравалі ў цёплыя краіны. Бо птушкі ляцяць восенню не для таго, каб сагрэцца, а каб мець дастатковую кармавую базу.

Што ж тычыцца магчымай гібелі птушак у зімовы перыяд, то з прыродаахоўнага пункту гледжання ў цяперашні час папуляцыям белага бусла і лебедзя-шыпуна нічога не пагражае».

Калі ўсё ж хтосьці хоча ўзяць птушку на зімовае ўтрыманне, то, паводле слоў чыноўніка, для гэтага трэба атрымаць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дазвол на адабранне дзікіх жывёл з асяроддзя іх пражывання ў мэтах утрымання ў няволі і забяспечыць умовы ўтрымання.

А вось самастойнае адабранне дзікіх жывёл з навакольнага асяроддзя, па яго словах, таксама як і парушэнне ўмоў іх утрымання, цягнуць адміністрацыйную адказнасць і накладанне штрафу да 20 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

У ЗША і Канадзе пазбавяцца расісцкіх назваў птушак

Лісце — не смецце! Навошта апалая лістота патрэбна жывёлам і раслінам?

Галубы, як высветлілася, не дурнейшыя за штучны інтэлект — даследаванне

У цэнтры Віцебска бабры спрабуюць зваліць вялікае дрэва ФОТАФАКТ

Каментары

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі28

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах1

Пад Мінскам бусел купаўся ў возеры разам з людзьмі ВІДЭА5

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі28

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →