Palina выдала першы за тры гады новы альбом «Ни берега, ни дна», які выйшаў сёння апоўначы.
Palina (раней: Паліна Рэспубліка, сапраўднае імя Паліна Паланейчык) — спявае на беларускай, рускай, украінскай і французскай мовах. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура тэлебачання».
Першую песню напісала ў 14 гадоў. Першы сольны канцэрт адбыўся ў Мінску ў снежні 2011 года на адкрыцці Арт Сядзібы. У 2011 годзе Паліна Рэспубліка стала пераможцай фестывалю аўтарскай песні «Бардаўская восень» на Падляшшы, пасля чаго дала дзясяткі канцэртаў у Беларусі і па-за яе межамі. Паводле версіі партала «Тузін гітоў», у 2011 годзе стала «Адкрыццём года». Вясной 2015 года публіцы быў прэзентаваны дэбютны альбом «Бясконцы красавік».
У 2018 годзе змяніла псеўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina».
Каментары