Музыка11

У Брытанію вярнулася бітламанія. Сінгл «Бітлз» узначаліў хіт-парад упершыню з 1969 года

«Гэта проста дзіўна! Афігенна! Для мяне гэта вельмі хвалюючы момант. Я вельмі задаволены», — пракаментаваў свой новы поспех Пол Мак-Картні.

Пол Мак-Картні, Джон Ленан, Рынга Стар і Джордж Харысан. 1968 год. Фота: AP

Выпушчаная на мінулым тыдні новая песня «Бітлз» пад назвай Now And Then узначаліла хіт-парад у Велікабрытаніі. Апошні раз сінгл «ліверпульскай чацвёркі» быў на вяршыні гэтага чарта ў 1969 годзе, піша Бі-бі-сі.

«Гэта проста дзіўна! Афігенна! Для мяне гэта вельмі хвалюючы момант. Я вельмі задаволены», — пракаментаваў свой новы поспех Пол Мак-Картні.

Сінгл, які павінен стаць апошняй у гісторыі новай песняй «Бітлз», ужо паспеў паставіць некалькі рэкордаў.

Па-першае, тэмпы продажаў вінілавых пласцінак з Now And Then сталі рэкорднымі для XXI стагоддзя, паведаміла Official Charts Company (Брытанская арганізацыя, якая складае музычныя хіт-парады). За тыдзень у Брытаніі было набыта 19,4 тыс. новых вінілавых пласцінак «Бітлз».

Па-другое, «Бітлз» сталі групай, якая даўжэй за ўсіх чакала моманту, каб зноў узначаліць хіт-парад у Вялікабрытаніі. Паўза паміж яе «першымі нумарамі» цягнулася цэлыя 54 гады (апошнім на вяршыню падымаўся сінгл The Ballad of John and Yoko). На другім месцы па гэтым паказчыку — спявачка Кейт Буш (яе першы сінгл-лідар брытанскага хіт-параду быў выпушчаны ў 1978 годзе, а апошні па часе — пра 44 гады ў 2022-м).

Па-трэцяе, «Бітлз» зараз — самая пажылая група на вяршыні брытанскага чарта (Полу Мак-Картні 82 гады, а Рынга — 83; Джон Ленан і Джордж Харысан назаўжды застануцца 40-гадовым і 58-гадовым адпаведна).

Відэа-кліп з новай песняй, які стварыў рэжысёр Пітэр Джэксан, ужо паглядзелі ў YouTube каля 25 млн разоў.

Як была запісаная новая песня?

Хоць двое з членаў «Бітлз» памерлі шмат гадоў таму, у запісе Now And Then узялі ўдзел усе чатыры музыкі легендарнага гурта.

Песня заснавана на дэма-плёнцы, якую ў канцы 1970-х Ленан запісаў на хатнім магнітафоне, акампаніруючы сабе на фартэпіяна. У сярэдзіне 1990-х удава Джона Ёка Она перадала касету з запісам тром бітлам, якія ў той момант працавалі над праектам Anthology («Анталогія») — калекцыяй нявыдадзеных матэрыялаў «Бітлз» з трох частак.

На касеце таксама былі і іншыя нявыкарыстаныя песні Ленана, у тым ліку Free As a Bird і Real Love. Мак-Картні, Харысан і Стар дадалі да іх свой вакал і партыі розных інструментаў — і выпусцілі іх у якасці сінглаў, якія папярэднічаюць выхаду першай і другой «анталогій».

Планавалася, што Now And Then стане трэцім такім сінглам, але працу над гэтай песняй прыйшлося перапыніць — галоўным чынам, з-за тэхнічных праблем з запісам. Як распавёў Мак-Картні, кожны раз, калі музыкі спрабавалі ўзмацніць гучанне голасу Ленана, усё псавала фартэпіяна. Да таго ж, на плёнцы прысутнічаў шум «наводкі» ад электраапаратуры.

Але ў 2021 годзе, пасля выхаду фільма рэжысёра Пітэра Джэксана The Beatles: Get Back, з'явіўся спосаб аддзяліць голас Ленана ад фартэпіяннай партыі.

Гэтаму дапамаглі тэхналогіі на аснове штучнага інтэлекту, якія Джэксан распрацаваў, каб гледачы маглі разабраць усе дыялогі паміж бітламі, якія працавалі над сваім чарговым альбомам.

Цяпер камп'ютар умеў «пазнаваць» Ленана і вылучаць яго вакальную партыю на асобнай гукавой дарожцы. Выкарыстаўшы гітарныя партыі, якія Харысан запісаў яшчэ ў сярэдзіне 1990-х, Мак-Картні і Стар ужо ў 2022-м дадалі да гэтага бас-гітару і ўдарныя. Макартні таксама паўтарыў фартэпіянны акампанемент Ленана і выканаў гітарнае сола ў духу Джорджа Харысана на сваёй слайд-гітары.

Прадзюсар запісу Джайлс Марцін (сын арыгінальнага прадзюсара «Бітлз» Джорджа Марціна) дапоўніў аранжыроўку струннымі інструментамі — і нават выкарыстаў «падпеўкі» маладых «Бітлз», запазычаныя з такіх шэдэўраў, як «Here There and Everywhere», «Eleanor Rigby» і «Because».

Першым у гісторыі сінглам «Бітлз», які ўзначаліў брытанскі хіт-парад, стала песня «From Me To You» — гэта адбылося ў 1963 годзе.

Каментары1

  • Ноўнэйм
    11.11.2023
    Цудоўная песьня! Цалкам заслужанае месца на самай вышыні!

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі25

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Як зменяцца стаўкі адзінага падатку для ІП і самазанятых

Хто вышуквае ў крамах і бібліятэках «экстрэмісцкую» літаратуру?4

Канал, які звязваюць з Мінабароны Беларусі, распальвае нянавісць да Зяленскага з асаблівым цынізмам19

«Аляксандр Лукашэнка ўжо не «бацька». У Дзень бацькі Тур прыдумаў Лукашэнку новы статус36

Мітрапаліт Веніямін назваў адну з першых спраў Грамадскай рады па маральнасці — адмянілі спектакль, які паказвалі 10 гадоў13

Як выглядаюць двары ў новым распіяраным жылым комплексе ВІДЭА9

Масква абяцае дапамогу Мінску на выбарах 2025 года «ў выпадку дэстабілізацыі»14

Украінскія беспілотнікі ўначы атакавалі тры расійскія спіртзаводы11

Беларускі сцяганосец на Алімпіядзе ў Токіа стаў рыэлтарам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі25

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →