Здарэнні88

Пад Гроднам ліквідавалі падпольны бровар, на якім самагонку настойвалі ў дубовых бочках

У Гродзенскім раёне міліцыя натрапіла на падпольны бровар, на якім выраблялі элітны самагон, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота: grodno.mvd.gov.by

«31 кастрычніка супрацоўнікі УАППа пры сілавой падтрымцы АМАПа праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі Гродзенскага раёна, накіраваныя на выяўленне ачагоў самагонаварэння. На адным з хутароў у вёсцы Самборы праваахоўнікі выявілі міні-завод па вытворчасці самагонкі», — расказалі ў гродзенскай міліцыі.

На месцы было выяўлена амаль 7000 літраў самагоннай брагі, больш за 280 літраў гатовага прадукту і самагонны апарат.

Хутка быў устаноўлены і ўладальнік бровара. Ім аказаўся 30-гадовы жыхар Свіслацкага раёна.

Мужчына падышоў да справы вельмі грунтоўна: увесь самагон ён настойваў у дубовых бочках.

Гатовая прадукцыя і брага былі, як сцвярджаецца, знішчаныя, самагонны апарат канфіскаваны. За гэта парушэнне грамадзяніну пагражае штраф да 5 базавых велічынь.

Каментары8

  • Жора
    02.11.2023
    Ну й навошта было спыняць вытворчасць якаснага беларускага Jack Daniels.. Мужыка ўсяляк заахвочваць трэба, развіваць турызм і дапамагчы з брэндам і тарай. Эх!
  • Ivar
    02.11.2023
    Genna z wisky!!!
  • ДедСиводедов
    02.11.2023
    Хорошая была самогонка. Но эти все уничтожают.

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»51

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дактары давалі 50%, што буду на інвалідным вазку». Чым сёння жыве мадэльер Саша Варламаў13

Лукашэнка ў чыстым полі зрабіў прызначэнне3

Блогер Vadimati запосціў першае фота пасля вызвалення з калоніі3

Няўжо фонды не дапамагаюць палітвязням, якія напісалі прашэнне аб памілаванні? Натуральна, гэта няпраўда3

У Вільні стартавала канферэнцыя «Новая Беларусь»8

20-гадовага хлопца са зборнай па судамадэльным спорце асудзілі за «заклікі да санкцыяў». Пагражала да 12 гадоў2

Кірыла Буданаў не выключыў знішчэння Крымскага моста ў найбліжэйшы час10

Якая абстаноўка на пераходах на мяжы Беларусі з заходнімі краінамі ў суботу па стане на 12:00?

Стаў бацькам падчас Алімпіяды. Хто такі Яўген Залаты — наша надзея ў веславанні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»51

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →