Падчас рабочай паездкі ў Петрыкаўскі раён ён узгадніў прызначэнне новага старшыні райвыканкама.
Ім стане дырэктар прадпрыемства «Палессе-Аграінвест» Аляксандр Верамееў, піша БелТА.
Варта зазначыць, што пасада старшыні райвыканкама была вакантнай.
Сёння Лукашэнка інспектуе Петрыкаўскі раён.
«Вы лічыце, што ўжо пара рапс на поўдні сеяць? — спытаў ён у старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко. — Я б табе раіў не сеяць усё адразу, а ў 2-3 этапы і зрабіць выснову. Трэба паглядзець, як на поўдні, у якія часы сеяць. Я баюся з-за культуры земляробства, тэхналогіі ў Гомельскай вобласці мы не справімся з ростам (раслін). Калі перарасце восенню, можа загінуць у зіму».
Каментары