Вайна1111

Кірыла Буданаў не выключыў знішчэння Крымскага моста ў найбліжэйшы час

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны пракаментаваў магчымасць знішчэння Крымскага моста.

Wikimedia Commons

На пытанне журналісткі пра тое, калі не стане моста, Буданаў адказаў: «Усе працуюць і над далёкімі ўдарамі, і над гэтым. Гэта ўсё мае патрэбу, скажам так, у комплексным рашэнні. Праца ідзе», — цытуе яго заяву падчас Нацыянальнага тэлемарафона hromadske.ua

Журналістка ўдакладніла, ці можна чакаць вынікаў найбліжэйшым часам — некалькі месяцаў ці сёлета.

«Я б таксама хацеў гэтага. Калі так найбліжэйшым часам глядзець, то шанцы ёсць», — заявіў Буданаў.

Тым часам рух аўтамабільнага транспарту па Крымскім мосце раніцай часова перакрыты, піша Інтэрфакс.

Колькасць аўтамабіляў, якія чакаюць праезду праз надглядныя пункты на Крымскім мосце ў суботу ўначы, дасягнула 990.

Напады на Крымскі мост

У кастрычніку 2022-га пасля выбуху на мосце там загарэліся чыгуначныя вагоны з палівам, часткова абрынуліся два пралёты аўтамабільнай часткі моста.

Пасля выбухаў на мосце ў ноч на 17 ліпеня 2023 года там быў знішчаны адзін пралёт, яшчэ адзін — пашкоджаны. Расія таксама заявіла пра загінулых і параненых.

Падчас вайны Крымскі мост стаў важнай лагістычнай ніткай для расійскіх войскаў: менавіта праз яго перакідвалі падмацаванне арміі, у тым ліку на поўдні. Гэты мост з'яўляецца сімвалам пастаяннай расійскай прысутнасці на анексаваных землях.

Каментары11

  • Джэк
    03.08.2024
    Жэка, у каментарах, языком так лёгка ўсё і ўсіх крытыкаваць
  • Знішчыць мост - гэта значыць знесці ўсе пралёты і апоры
    03.08.2024
    А стратэгічная мэта якая? Яно з контрнаступам на поўдзень павінна спалучацца. Інакш, ну знясуць пралёт ці два. А Расея зноў адрамантуе праз месяц-другі.
  • Адказ
    03.08.2024
    Знішчыць мост - гэта значыць знесці ўсе пралёты і апоры, за 1-2 месяца ў расіі не будзе магчымасцяў хутка перакілваць ракеты, зброю, дроны ў крым. Парушэнне лагістыкі гэта базавы прынцым вайны, вучыце матчастку.

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час11

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час

Усе навіны →
Усе навіны

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў8

Эстонец стаў першым чалавекам у свеце, які прайшоў Басфор па спецыяльным канаце1

Як Рыта Дакота хацела пабудаваць вілу на Балі, але не атрымалася17

Непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі

Грамадзянін Латвіі паехаў у Беларусь і знік3

У Празе знайшлі невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны1

Крыху змянілі патрабаванні да фатаграфавання на пашпарт1

Праліўныя дажджы прывялі да транспартнага калапсу ў Вене

У Купалаўскім тэатры ў Мінску з'явілася «Месца Янкі Купалы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час11

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час

Галоўнае
Усе навіны →