Палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію, выйшаў на волю
Хлопца затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследаванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.
Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.
Па матэрыялах абвінавачання, хлопец «пасля прагляду відэазапісаў, якія змяшчалі абразу прэзідэнта, размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ўказаныя відэазапісы, тым самым прынізіў гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі». Суд прызначыў Пугачу 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Свой тэрмін Анатоль адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Па інфармацыі «Берасцейскай вясны», 23 кастрычніка ён выйшаў на волю, піша «Вясна».
Каментары