Уладзімір быў камандзірам другога аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 26 Фрунзенскага раёна Мінска.
21 кастрычніка, цалкам адбыўшы пакаранне, выйшаў на волю ўраджэнец Гомеля Уладзімір Ганусевіч, піша «Гомельская вясна».
На час затрымання мужчына жыў у Мінску, быў камандзірам другога аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 26 Фрунзенскага раёна.
7 лютага 2023 г. Уладзіміра затрымалі проста на месцы службы. Ён быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суддзя Юлія Крэпская асудзіла палітвязня на год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Спачатку Уладзімір Ганусевіч утрымліваўся ў турме № 4 Магілёва, а пасля яго перавялі ў ПК № 17 Шклова. Адтуль ён і выйшаў на волю.
Каментары