Культура88

Актывісты даведаліся, хто і калі знёс памятны знак у гонар паўстання 1863 года ў Гродне

Каб выкрыць хлусню гродзенскіх чыноўнікаў, якія ўпарта сцвярджалі, што не маюць звестак ані пра тое, што знак адносіцца да твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, ані пра само існаванне знака, давялося пайсці на хітрасць.

Фота: Hrodna.life

Пра гэта распавёў тэлеграм-канал «Спадчына», які спецыялізуецца на ахове культурнай спадчыны. 

Разумеючы, што ад гродзенскіх чыноўнікаў і ўстаноў немагчыма дамагчыся ніякага іншага адказу акрамя «нічога не ведаем», актывісты звярнуліся ва ўстанову, з культурай не звязаную. 

Адказ Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, у якім паведамляецца, што знак у гонар паўстання 1863 года быў дэмантаваны Гродзенскай гарадской ЖКГ. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Рэч у тым, што станцыя «Гродна», на якой знаходзіўся знак у гонар паўстання, належыць да Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі з сядзібай у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Атрыманы з Баранавічаў адказ нарэшце праліў святло на тое, хто і калі дэмантаваў гістарычную славутасць:

«Памятны знак, прысвечаны паўстанцам 1863 года, з тэрыторыі чыгуначнага вакзала на станцыі Гродна быў дэмантаваны 11.07.2023 работнікамі АУВП «Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка».

Адказ Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Актывісты пасля атрымання адказу звярнуліся ў згаданую гарадскую ЖКГ, не паведамляючы пра тое, што ім ужо вядома пра знак, і атрымалі чаканы адказ — «інфармацыя пра аб'ект, згаданы ў вашым звароце, адсутнічае».

Пра знікненне знака з гродзенскага чыгуначнага вакзала стала вядома 20 ліпеня 2023 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. Знак правісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтар — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Па версіі тэлеграм-канала «Hrodna 11:27», да знікнення знака можа быць датычная прарасійская актывістка Вольга Бондарава, якая змагаецца з любой нацыянальнай спадчынай, якая не ўпісваецца ў савецка-расійскія гістарычныя наратывы. Паўстанцы 1863-1864 гадоў для яе «польскія тэрарысты», а Мураўёў-Вешальнік — «нацыянальны беларускі герой»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Бiзун
    01.11.2023
    Каранiка у адстауку!
  • Горад Г
    01.11.2023
    Памятны знак, прысвечаны паўстанцам 1863 года, з тэрыторыі чыгуначнага вакзала на станцыі Гродна быў дэмантаваны 11.07.2023 работнікамі АУВП «Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. А як вядома, ЖКГ - гэта вотчына Качанавай. Хучтэй за ўсё і без рускамірскай бондаравай там не абышлося
  • мак
    01.11.2023
    Тут суцяшае тое, што робяць яны гэта як злодзеі, употай, ў цемры і не прызнаюцца што зрабілі. Значыць адчуваюць сваю віну і баяцца народнага гневу. Значыць жыве яшчэ беларушчына. 

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →