Грамадства44

Стала вядома, колькі каштуе білет на гуманітарны рэйс «Белавія» з Ізраіля

Рэйс выканае «Белавія» 6 лістапада (рэзервовая дата — 9 лістапада).

Фота: «Наша Ніва»

Квіток на гуманітарны рэйс «Белавія» з Ізраіля ў Беларусь каштуе 550 даляраў. Пра гэта Reform.by распавялі ў прадстаўніцтве авіякампаніі ў Тэль-Авіве.

Рэйс вылеціць з Тэль-Авіва ў Мінск 6 лістапада каля 11 гадзін, кожны пасажыр зможа здаць адзін прадмет багажу і ўзяць на борт адзін прадмет ручной паклажы, удакладнілі ў прадстаўніцтве.

Для параўнання: квіткі на камерцыйныя рэйсы да Варшавы ці Масквы можна купіць істотна танней. Цэны на квіткі да Варшавы на 6 лістапада пачынаюцца ад 294 даляраў, да Масквы — ад 400 даляраў без багажу.

Беларусы, у якіх тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся, гуманітарным рэйсам скарыстацца не змогуць.

Раней паведамлялася, што рэйс выканае «Белавія» 6 лістапада (рэзервовая дата — 9 лістапада). Гуманітарны рэйс будзе выконвацца на камерцыйнай аснове і прызначаны толькі для грамадзян Беларусі. Зарэгістравацца на яго можна толькі па сапраўдных беларускіх праязных дакументах.

Прадстаўніцтва авіякампаніі ў Тэль-Авіве актуалізуе звесткі пра беларусаў, якія жадаюць зарэгістравацца на рэйс. Выкананне рэйса, яго дакладная дата і час будуць пацверджаны дадаткова пры індывідуальным кантакце.

Ахвотныя скарыстацца рэйсам могуць звярнуцца ў прадстаўніцтва «Белавія» ў Тэль-Авіве. Кантакты: +972 3 529 29 94/95, [email protected], вул. Фрышман, 8.

Каментары4

  • даведка
    31.10.2023
    «Белавиа» предложила гуманитарный рейс для возврата на родину по «экономически обоснованным тарифам».
  • яя
    31.10.2023
    а потом ещё столько же
    что бы без посадки в Махач-Кале)
  • Вероятный
    31.10.2023
    В Израиле, даже сейчас, безопаснее, чем в Беларуси.

Чым цяпер жыве гераіня «стылёвага» фота з Маршу жанчын 2020-га8

Чым цяпер жыве гераіня «стылёвага» фота з Маршу жанчын 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў13

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію15

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?8

Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі1

Лукашэнка дазволіў паляванне на мядзведзя і рысь9

У лабавым сутыкненні з МАЗам загінулі тры чалавекі

«Сустрэліся і гаварылі пару гадзін». Канапацкая расказала, як Румас клікаў яе ва ўрад3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве гераіня «стылёвага» фота з Маршу жанчын 2020-га8

Чым цяпер жыве гераіня «стылёвага» фота з Маршу жанчын 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →