Беларусь арганізоўвае эвакуацыйны рэйс для сваіх грамадзян з Ізраіля
На 6 лістапада пасольства Беларусі ў Ізраілі запланавала адзін рэйс з Тэль-Авіва ў Мінск для грамадзян Беларусі, якія хочуць з'ехаць з краіны. Рэзервовай датай называецца 9 лістапада.
Гуманітарны рэйс будзе выконвацца «на камерцыйнай аснове» самалётам «Белавія», гаворыцца на старонцы пасольства ў Facebook. Зарэгістравацца на яго змогуць толькі грамадзяне Беларусі.
Раней МЗС паведамляла, што эвакуацыяй беларусаў зоймуцца, па дамоўленасці, расіяне, а «Белавія» праз санкцыі лятаць не можа.
Каментары