Спорт77

У Расіі прапанавалі далучацца беларускім футбольным клубам

«Чакаем ад Беларусі спіс клубаў, якія могуць быць уключаныя ў расійскую прэм'ер-лігу», — сказаў міністр спорту Алег Матыцын.

У будучыні мінскае «Дынама» і гродзенскі «Нёман», якія сёлета разыгрываюць залатыя медалі, будуць гуляць у расійскай прэм'ер-лізе? Фота: ФК «Дынама» Мінск.

Міністр спорту Расіі Алег Матыцын выказаўся пра магчымае ўключэнне футбольных клубаў Беларусі ў чэмпіянат Расіі па футболе, паведамляе Championat.com.

«Мы зараз чакаем прапаноў ад Беларусі па клубах. Пасля яго атрымання будзем абмяркоўваць гэтае пытанне з Расійскім футбольным саюзам. Гэта стратэгічныя ініцыятывы, якія павінны быць зацверджаны старшынямі ўрадаў. Пасля гэтага яны павінны быць ухваленыя як адзіны план у рамках Саюзнай дзяржавы. Думаю, ухваляць. Беларускі бок зараз прапрацоўвае спіс каманд, якія могуць быць уключаны ў чэмпіянат Расіі. Ёсць вельмі шмат тэхнічных пытанняў — напрыклад, ці трэба аўтаматычна браніраваць месца для беларускай каманды. Не ўпэўнены, што мы паспеем прапрацаваць усё да наступнага сезона», — сказаў Матыцын.

Ганаровы прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза заявіў, што ў магчымым уключэнні беларускіх клубаў у Расійскую прэм'ер‑лігу (РПЛ) няма ніякага спартыўнага сэнсу.

«У гэтым няма ніякага спартыўнага сэнсу, нічога не дасць расійскаму футболу. У спартыўна-палітычным, магчыма, мае значэнне. Магчыма, пойдуць нейкія новыя інвестыцыі ад рэкламы. Рашэнне павінны прымаць дзве федэрацыі, калісьці наша адхіленне скончыцца.

Калі будзе сумесны чэмпіянат — узнікнуць праблемы. Ёсць пэўны рэгламент допуску да клубных спаборніцтваў, там выразна прапісана, што каманды, якія прадстаўляюць нацыянальныя асацыяцыі, павінны належаць краіне і многія іншыя дробязі», — сказаў Каласкоў на «Матч ТБ».

***

Чэмпіянат Расіі па футболе разыгрываецца па сістэме восень — вясна, тады як чэмпіянат Беларусі з-за кліматычных асаблівасцяў пачынаецца ў лепшым выпадку ў канцы сакавіка.

Апроч таго, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну на расійскі футбол накладзены міжнародны бан.

Зборныя пазбавілі ўдзел у адборачных турнірах, а клубы выкінулі з еўракубкаў. Зборная Расіі вымушана задавольвацца таварыскімі матчамі з зусім не топавымі зборнымі з Азіі і Афрыкі, робячы выгляд, што гэта вельмі цікава.

Беларускі футбол абышоўся малой крывёй. Матчы зборнай і клубаў у еўракубках праводзяцца на нейтральным полі.

Каментары7

  • Мы не расейцы
    21.10.2023
    Варта зрабіць усё, каб беларускія футбольныя клюбы не гулялі ў расейскім чэмпіянаце. Гэта яшчэ адзін крок да страты сувэрынітэту. Спадзяюся, беларуская дэмакратычная супольнасьць зьверне на гэта ўвагу. Трэба зьвяртацца ў УЕФА й ФІФА з прапановай пазбавіць беларускую зборную па футболу права гуляць на міжнародных спаборніцтвах, калі ўсё ж якісьці беларускі клюб будзе далучаны да расейскага чэмпіянату
  • Амінь
    21.10.2023
    Хана зборнай Беларусі
  • 1
    21.10.2023
    Раз - будет очередной распилил бюджетных денег. Два - беларуские клубы из-за участия в рашистском чемпионате автоматически попадут под полный бан и лишаться возможности играть в еврокубках. Три - возможно тоже самое ожидает и сборную. Четыре - поскольку эта инициатива исходит исключительно из москвы, то это явно на руку только лишь москве, чтобы еще больше привязать Беларусь к себе, чтобы окончательно изолировать беларуские клубы от Европы. Пять - уровень футбола в рф всегда был опосредованный, а за последние два года он еще больше деградировал. Так что железный занавес опускается все ниже и ниже, причем это происходит во всех сферах. А ползучая оккупация Беларуси со стороны рф лишь набирает обороты.

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе1

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

Сын Трампа многае вырашае. Вось як тлумачаць нявыбар Пампеа21

«Мы — надзейны тыл». Кандыдат-спойлер Чамаданава знялася з выбараў30

Прастуда без тэмпературы — добра ці дрэнна?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе1

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →