«Барселона» згуляе супраць «Рэала» ў форме з лагатыпам Rolling Stones
Чэмпіёны Іспаніі аб’явілі, што ў рамках супрацоўніцтва са стрымінгавым сэрвісам Spotify яны правядуць футбольнае класіка ў форме з лога легендарнага брытанскага гурта.
Гэта ўжо трэцяя такая акцыя, раней была форма з рэперам Дрэйкам, а таксама сімвалам альбома Motomami іспанскай спявачкі Разаліі.
Цяперашні выбар прысвечаны выхаду першага за 18 гадоў альбома Rolling Stones, які запланаваны на пятніцу, 20 кастрычніка.
Матч супраць «Рэала» пройдзе 28 кастрычніка.
Каментары