У Месі плюнуў яго былы калега па «Барселоне». А аргенцінец нават не заўважыў гэтага
Аргенціна ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2026 сёння ноччу перамагла Парагвай 1:0. Галоўная зорка каманды пачала гульню на лаве запасных.
Адзіны гол-прыгажун на 3-й хвіліне сустрэчы Нікола Атамендзі («Бенфіка»).
Месі выпусцілі на поле на 53-й хвіліне. У адным з эпізодаў да Леа падляцеў форвард зборнай Парагвая Антоніа Санабрыя. Яны абмяняліся рэплікамі, Месі адвярнуўся, пасля чаго ў яго спіну паляцеў плявок.
QUE LO ESCUPIS A MESSI PARAGUAYO PELOTUDO LA CONCHA DE TU MADRE SANABRIA pic.twitter.com/Tn3qnFCDzm
На полі гэтага ніхто не заўважыў, а абмеркаванне пачалося пасля паядынку, піша Championat.com. Абмеркаванне пачалося ўжо пасля матчу. У тым ліку пасля слоў самой аргенцінскай зоркі.
«Я гэтага не бачыў. У распранальні мне сказалі, што адзін з іх футбалістаў плюнуў у мяне. Я нават не ведаю, хто гэта. Я яго не бачыў. Мне проста сказалі. Не хачу надаваць гэтаму значэння, бо тады ён будзе ўсюды балбатаць пра гэта, што яшчэ горш, паспрабуе зрабіць сабе імя. Лепш пакінуць усё гэта тут».
Факт у тым, што Санабрыя — выхаванец «Барселоны» і выпускаўся з акадэміі, калі Леа яшчэ быў у клубе, гэта значыць у 2013 годзе. Таксама ён выступаў за «Барселону Б» і пяць гадоў адыграў у «Бецісе». Так што Месі дакладна чуў пра цяперашняга форварда «Тарына».
Пасля трох тураў адбору Аргенціна — аднаасобны лідар кваліфікацыі. Бо Бразілія згуляла ўнічыю з Венесуэлай. 18 кастрычніка чэмпіёны свету правядуць матч з Перу.
Каментары