У Ачамчырскім раёне з'явіцца пункт пастаяннага базавання расійскага вайскова-марскога флоту, заявіў прэзідэнт непрызнанага рэгіёна Аслан Бжанія ў інтэрв'ю «Известиям».
«У дзень нашага свята (30 верасня — Дзень «Перамогі і незалежнасці Абхазіі») да нас зайшоў малы ракетны карабель, мы падняліся на борт — вельмі сучаснае судна з сур'ёзнымі баявымі магчымасцямі. Мы падпісалі пагадненне, і найбліжэйшым часам у Ачамчырскім раёне будзе пункт пастаяннага базавання вайскова-марскога флоту РФ», — паведаміў ён.
Бжанія ўдакладніў, што мэтай прыняцця рашэння было павышэнне ўзроўню абараназдольнасці Абхазіі і Расіі, бо гэта адпавядае карэнным інтарэсам грамадзян.
«Мы не збіраемся нікога правакаваць сваёй слабасцю, мы ведаем, што нам трэба і як нам дзейнічаць. Пры гэтым хачу асабліва падкрэсліць, што мы зацікаўлены ў міры і ў добрасуседскіх адносінах. Але ў гэтым выпадку, скажам так, мяч на іх баку», — падсумаваў Бжанія.
Каментары
Хацелась бы паспачуваць Грузіі, але ва ўмовах, калі там быў абраны прарасейскі парлямант і ў тамтэйшай турме павольна забіваюць прэзідэнта-рэфарматара, які літаральна выцягнуў краіну з пастсаўковага сярэднявечча, зрабіць гэта вельмі цяжка. Ня гледзячы на тое, што грузіны маюць рацыю скардзіцца на захад, які ўвогуле не дапамог ім падчас расейскай агрэсіі ў 2008 годзе.