Здарэнні11

Грузчыка звольнілі з сеткі за разбітую скрыню шампанскага, а ён здолеў адсудзіць маральную кампенсацыю

У канцы 2022 года мужчына ўладкаваўся грузчыкам у краму «Капеечка». Прыкладна праз месяц там упала скрыня шампанскага. А 30 сакавіка грузчыка звольнілі, аднак ён не пагадзіўся і пайшоў у суд, піша Onliner.by.

Фота: «Наша Ніва»

Грузчык быў звольнены «за ажыццяўленне дзеянняў работнікам, які непасрэдна абслугоўвае грашовыя і матэрыяльныя каштоўнасці». Гэта абгрунтоўвалася тым, што яго дзеянні сталі падставай для страты даверу да яго з боку наймальніка.

Мужчына палічыў, што звальненне незаконнае, прасіў суд аднавіць яго на працы, спагнаць з адказчыка сярэдні заробак за час вымушанага прагулу плюс 3000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама судовыя выдаткі.

Што вырашыў суд Ленінскага раёна Мінска:

  • звальненне незаконнае;
  • мужчыну трэба аднавіць на працы;
  • выплаціць кампенсацыю за вымушаны прагул — 622,95 рубля;
  • пакрыць маральную шкоду — 100 рублёў.

Суд прыйшоў да высновы, што мужчына не хаваў, што разбіў шампанскае, і пагадзіўся пакрыць шкоду. Таму яго дзеянні не могуць быць падставай для страты даверу з боку наймальніка.

Адкуль тут маральная кампенсацыя?

Работнік звольнены незаконна, па дыскрэдытуючых падставах, так што суд палічыў абгрунтаваным довад мужчыны аб маральных пакутах. Праўда, кампенсацыя аказалася значна менш за запытаную.

Адказчык падаў апеляцыйную скаргу. Сетка даказвала, што высновы суда не заснаваныя на даследаваных абставінах справы, паказаннях бакоў і сведак.

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда не знайшла падстаў, каб адмяніць рашэнне. Змянілі толькі суму сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу — 1202,85 рубля.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Каментары1

  • mikola
    04.10.2023
    Ne mazliva! Tut nesta nitak.

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага11

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі імёны апошніх палітвязняў, вызваленых 16 верасня4

Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

У Расіі затрымалі былога лідара руху за суверэнітэт Татарстана2

90-гадовы Познер вернецца ў эфір расійскага «Першага канала». Ягоная праграма перастала выходзіць у 2022 годзе4

У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі8

Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве з-за працы на БелАЭС па размеркаванні6

З сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме зніклі скульптуры львоў. Што адбываецца?

Нарвегія стала першай краінай, дзе колькасць электракараў перавысіла колькасць бензінавых машын3

Пярцоў: Мы карных мераў у дачыненні да іншых рэсурсаў не праводзім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага11

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →