Грамадства33

34-гадовая беларуска памерла на адпачынку ў Кыргызстане. Яна была рэканструктаркай

Многія ведалі яе як «Маргарыту Ведзьмаўну».

Вераніка Сідарэнка. Фота: сацыяльныя сеткі

Пра смерць Веранікі Сідарэнка стала вядома з допісаў у сацыяльных сетках. Першыя з іх з'явіліся 14 верасня. Сябры кажуць, што яна памерла на адпачынку ў Кыргызстане. Жанчыне стала блага, і ёй не змаглі дапамагчы.

Апошні каментар на старонцы Веранікі ў фэйсбуку датуецца 6 верасня. Сціслы допіс «Месца для глыбакадумнага тэксту» праілюстраваны фотаздымкам з аэрапорта.

Вераніка Сідарэнка — выпускніца Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Яна рабіла правізарам-аналітыкам у Цэнтры экспертыз і выпрабаванняў для аховы здароўя. 

Са школы Вераніка цікавілася гісторыяй, а па знаёмстве з адмыслоўцамі гістарычнай рэканструкцыі і этнаграфіі яе паглынуў свет дахрысціянскай культуры.

Спачатку язычніцтва прыцягвала Вераніку вясёлымі святамі, традыцыйнымі танцамі, песнямі, прыгожымі касцюмамі. З часам прыйшло разуменне, што захапленне ім большае, чым хобі. Гэты занятак мяняў яе жыццё. Дапамагаў духоўнаму і фізічнаму самаразвіццю, умацоўваў характар ды пачуццё ўласнай годнасці.

«Для мяне язычніцтва не рэлігія, хутчэй гэта філасофія, ці лад жыцця», — казала Вераніка ў адным з інтэрвʼю.

Многія калегі і аднадумцы ведалі яе як «Маргарыту Ведзьмаўну».

«Яна была вельмі крутым рэканструктарам. Таленавіта шыла старадаўнія строі. Захаплялася трайбл-танцамі. Яна крута працавала з людзьмі. Усе яе любілі і паважалі», — апавёў пра Вераніку яе калега.

Супрацоўнічала Вераніка з гуртам сярэднявечнай музыкі «Літы талер». Праводзіла для музыкантаў майстар-класы па танцах. Была арганізатаркай першай замежнай паездкі гурта за мяжу.

Вераніка была ўдзельніцай мінскай студыі этнічнага танца і музыкі «Кетры». У ёй адны дзяўчаты. У рэпертуары харэаграфічнай суполкі ёсць танцы з агнём.

«Ведзьмаўна, ты была часткай зграі, сямейніцай. Ты была дзіўным, разумным, яркім, гумарным чалавекам», — адрэагавалі на смерць Веранікі яе калегі па этнастудыі.

У дзяўчыне адзначалі пачуццё гумару і нязломны аптымізм.

Вераніка з аднадумцамі ўдзельнічала ў шмат якіх этнаграфічных фэстах, праводзіла лекцыі. Расказвала і паказвала, як беларусы адзначалі свае святы Купалле, Каляду. На іх былі вогнішчы, традыцыйныя стравы, карагоды, песні, вітанні ўзыходу сонца. 

Пахавалі Вераніку 17 верасня на могілках «Паперня», што пад Мінскам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Пад Гомелем правялі вяселле па паганскім абрадзе ФОТА

Машына часу: падарожжа ў зямлю крывічоў

Мова наша. Каляды ці Раство?

Каментары3

  • Дзмітры
    18.09.2023
    У стваіх сацсетках вельмі рэзка пісала пра антываксераў. Маўляў трэба зрабіць з із пудзіла і спаліць...
  • Томэк
    18.09.2023
    "Язычнiцтва" будзе "паганства" на беларускай...
  • 5*
    18.09.2023
    Дзмітры, офигеть! "Вероника Сидоренко — выпускница Витебского медицинского университета."
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/ru/326619"

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў27

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-10 краін, куды інвестуюць беларускія кампаніі

«А вы прычоску паправіць зайшлі?» Лукша расказаў, як смяротна пакрыўдзіў Маркава6

На літоўскай мяжы няма чэргаў з аўтобусаў, але праблемы ў іншым10

Колькі ў Вілейцы плацяць тым, хто грае спецназаўцаў у фантастычным расійскім серыяле?3

У Краснаярскім краі памерла чацвёртае дзіця, што атруцілася пельменямі8

Лукашэнка быў бы рады з'ездзіць у Саудаўскую Аравію3

У красоўках і шырокіх джынсах: будучая каралева Бельгіі паказала стыльны вобраз для навучання1

Трамп заявіў, што калі прайграе, не будзе балатавацца ў 2028 годзе2

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў27

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →