Расійскае Мінабароны заявіла, што Украіна нібыта зноў спрабавала атакаваць надводнымі дронамі Крымскі мост — нібыта ўначы 2 верасня знішчылі яшчэ два беспілотнікі.
«2 верасня каля 02:10 кіеўскім рэжымам была прадпрынятая новая спроба нанясення тэрарыстычнага ўдару па Крымскім мосце паўзаглыбленым безэкіпажным катарам. Другі ўкраінскі марскі беспілотнік быў знішчаны ў акваторыі Чорнага мора», — паведаміла расійскае Мінабароны.
Праз некалькі хвілін расіяне заявілі, што нібыта знішчылі ўжо трэці ўкраінскі безэкіпажны катар, які меўся атакаваць Крымскі мост.
Раней расійскае Мінабароны заявіла, што нібыта ўкраінскі марскі беспілотнік спрабаваў атакаваць Крымскі мост позна ўвечары 1 верасня, але нібыта быў знішчаны ў акваторыі Чорнага мора. Паведамлялася, што рух аўтатранспарту па Крымскім мосце з 00:00 часова перакрыты.
У 3:15 расейцы заявілі, што рух аўтатранспарту па Крымскім мосце аднавілі.
Каментары