У Курску беспілотнік урэзаўся ў шматкватэрны дом, а над Украінай уначы збілі чатыры крылатыя ракеты
У Курску беспілотнік урэзаўся ў шматкватэрны дом на вул. Карла Маркса, паведаміў губернатар Раман Старавойт.
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. На некаторых паверхах выбіты шыбы.
А Украіну ноччу расіяне атакавалі крылатымі ракетамі.
Яны былі выпушчаныя з пяці самалётаў стратэгічнай авіяцыі з паветранай прасторы Расіі ў раёне Энгельса.
У выніку падзення абломкаў збітых ракет у Кіеўскай вобласці пашкоджана 10 прыватных дамоў, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Руслан Краўчанка.
Каментары