Свет1010

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара

Сара Макбрайд перамагла на выбарах у Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў штаце Дэлавэр. Чым адметная гэтая 34-гадовая палітык?

Сара Макбрайд падчас перадвыбарчай кампаніі ў Кангрэс ЗША. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Па выніках выбараў у Кангрэс стала вядома, што Сару Макбрайд, якая была сенатарка ў асамблеі штата Дэлавэр, абралі ў Палату прадстаўнікоў ЗША. Яна ўпэўнена абышла свайго апанента ад Рэспубліканскай партыі.

Макбрайд нарадзілася ў 1990 годзе ў Уілмінгтане — самым вялікім па колькасці насельніцтва горадзе маленькага штата Дэлавэр. Шлях у палітыку пачала ў 16 гадоў, калі далучылася да выбарчага штаба Дэмакратычнай партыі ў сваім штаце.

У 2008 годзе яна брала ўдзел у кампаніі па выбарах губернатара штата, а праз два гады — у кампаніі Бо Байдэна, сына Джо Байдэна, які тады балатаваўся на пасаду генпракурора штата — сям'я Байдэнаў жыве ў Дэлавэры.

У прэсе адзначаецца, што Макбрайд адыграла важную ролю ў фарміраванні поглядаў прэзідэнта Джо Байдэна на пытанні LGBTQ. Прэзідэнт Байдэн напісаў прадмову да мемуараў Макбрайд Tomorrow Will Be Different, якія выйшлі ў 2018 годзе.

У кнізе жанчына апісвае свой асабісты шлях, у тым ліку сустрэчу са сваім мужам, трансгендарным актывістам Эндру Крэем, з якім яна пазнаёмілася на мерапрыемстве па правах LGBTQ у Белым доме ў 2012 годзе. Крэй памёр ад раку ў 2014 годзе, усяго праз некалькі дзён пасля іх вяселля.

Вядома, што свой камінг-аўт як трансгендарнай асобы Макбрайд здзейсніла ў 2012 годзе, калі апублікавала артыкул у студэнцкай газеце Амерыканскага ўніверсітэта, дзе на той час вучылася і была старшынёй студэнцкай рады. Пазней гэты артыкул перадрукавалі іншыя выданні, сярод якіх і некамерцыйная арганізацыя Лэдзі Гагі Born This Way Foundation.

У 2012 годзе МакБрайд прайшла стажыроўку ў Белым доме. У наступным годзе яна стала штатнай супрацоўніцай арганізацыі Equality Delaware, якая змагаецца за правы LGBTQ у штаце Дэлавэр. 

Некалькі гадоў Макбрайд працавала прэс-сакратаром у адной з найбуйнейшых арганізацый ЗША, якая ставіць сваёй мэтай абарону правоў лесбіянак, гомасэксуалаў, бісексуалаў і трансгендараў, — Human Rights Campaign.

Праз чатыры гады пасля свайго публічнага камінг-аўту як трансгендарнай асобы Макбрайд стала першай трансгендарнай асобай, якая выступіла з прамовай на нацыянальным партыйным кангрэсе ў ЗША. Гэта адбылося на канвенцыі Дэмакратычнай партыі ў 2016 годзе.

У 2020 годзе Макбрайд стала першай адкрытай трансгендарнай асобай, абранай у Сенат штата ЗША.

На апошніх выбарах яна перамагла ў барацьбе за месца ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Як піша BBC, абранне Макбрайд адбылося ў той момант, калі рэспубліканцы, у тым ліку многія з яе будучых калегаў на Капіталійскім пагорку, актыўна выступаюць за законы, якія забараняюць непаўналетнім доступ да гендарных медыцынскіх працэдур і крытыкуюць удзел трансгендарных спартоўцаў у гендарна раздзеленых спаборніцтвах.

Таму тое, што Макбрайд здолела перамагчы на канкурэнтных выбарах, звяртае на сябе ўвагу.

Каментары10

  • ІМЯ
    07.11.2024
    Чарговая жанчына з чэлесам, уся трансгердэрнасць якой пачынаецца і скончваецца на тым, каб насіць жаночае адзенне, ці можа яшчэ ўставіць сіліконавыя цыцкі?
  • ЦІρK
    07.11.2024
    Тожэ мне новасць, у нас дажэ “непрасцітутка дзікпік” ідзе ў прэзідэнты.
  • Andrew
    07.11.2024
    Дичь полная! Не удивлюсь если на следующих выборах в Конгресс США победит кот Карла Лагерфельда😁

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →