Культура

На выданне «Беларускага дзіцячага спеўніка» шукаюць спонсараў

Плануецца выданне «Беларускага дзіцячага спеўніка» фалькларыста і педагога першай паловы ХХ стагоддзя Антона Грыневіча. У зборнік увайшлі дзіцячыя песні, лірыка, народныя мелодыі, запісаныя ў розных рэгіёнах Беларусі ў 1905-1924 гадах.

У спеўніку можна знайсці ноты і тэксты песень, тлумачэнні. Акрамя таго, выданне будзе дапоўнена ўступным артыкулам, аўдыядадаткам і прэзентавана як у сучасным выглядзе, так і ў факсімільным.

Спеўнік выходзіў на сродкі аўтара ў Вільні ў 1920 годзе і, на жаль, вельмі малым накладам. Арыгіналы захаваліся толькі ў архівах, таму сённяшнія выдаўцы ставяць задачай надрукаваць адну тысячу асобнікаў і шырока распаўсюдзіць сярод беларусаў свету як у PDF-фармаце, так і ў друкаваным выглядзе.

Кожны спонсар атрымае спеўнік у падарунак.

Сабраная сума пойдзе

  • на падрыхтоўку і ўкладанне,
  • дызайн і вёрстку,
  • друк адной тысячы асобнікаў.

Каардынатар праекта — Сяргей Доўгушаў.

Падрабязней пра выданне тут.

Чытайце таксама:

«Доўга не ведаў, як рэалізаваць гэту ідэю, але зоркі супалі». Беларускія народныя песні прагучалі ў самым цэнтры Беластока

Каля мяжы з Беларуссю прайшоў фестываль «Тутака» — як гэта было ШМАТ ФОТА

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай культуры

Каментары

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →