Сняданак, абед ці вячэра, пікнік ці прыём гасцей — гэтая страва ідэальна пасуе на ўсе выпадкі.
Спатрэбіцца:
- трохі мукі для пасыпкі паверхні
- 375 г гатовага пясочнага цеста
- 150 г брокалі, нарэзанай дробнымі суквеццямі
- 3 сярэднія яйкі
- 200 мл узбітых вяршкоў
- 75 г сыру (напрыклад, чэдару), буйна нацёртага на тарцы
- 2 ст. л. нарэзанай свежай зялёнай цыбулі
- 150 г памідораў чэры, парэзаных
- прыправы
- зялёная салата для падачы
Як гатаваць:
- Разагрэйце духоўку да 200°C. Злёгку пасыпце працоўную паверхню мукой і раскачайце цеста, а потым выкладзіце яго ў форму дыяметрам каля 20,5 см. Добра пакаліце цеста відэльцам у розных месцах, каб яно «дыхала» падчас выпякання, а затым астудзіце на працягу 15 хвілін, каб трошкі зацвярдзела.
- Гатуйце ў духоўцы 15 хвілін ці даўжэй — пакуль бакі не застынуць, а аснова не стане пясочнай навобмацак. Дастаньце з духоўкі і адкладзіце ўбок. Паменшыце тэмпературу духоўкі да 160°C.
- Пакуль цеста выпякаецца, давядзіце да кіпення сярэднюю каструлю з вадой і варыце брокалі 3 хвіліны, пакуль яна не стане мяккай. Зліце ваду. У вялікай місцы ўзбіце яйкі, вяршкі, сыр, зялёную цыбулю і розныя прыправы. Адстаўце ўбок.
- Выкладзіце брокалі і памідоры ў цеста, якое знаходзіцца ў форме, потым заліце яечнай сумессю. Вярніце ў духоўку на 40 хвілін або пакуль пірог не застыне. Падавайце цёплым або пакаёвай тэмпературы з зялёнай салатай.
Больш рэцэптаў:
Як прыгатаваць ідэальную брокалі?
Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва
Каментары
"лопай шо дают" - разве не такой лозунг висел в вашей советской казарме?
а дзе нашыя 2000 ?
таму шо [Рэд. выдалена] сказаў, що
апчХ