Грамадства11

У Гарадку ўлады вызначыліся з назваю сквера, які з'явіцца да Дня беларускага пісьменства 

У ліпені мясцовыя ўлады райцэнтра Гарадок (Віцебская вобласць), дзе сёлета пройдзе ХХХ Дзень беларускага пісьменства, абвясцілі грамадскае абмеркаванне назвы сквера, дзе стаіць скульптура героя паэмы «Тарас на Парнасе». Вынікаў — усіх выказаных прапаноў і колькасці галасоў — грамадскасці не паведамілі, і сама апытанка ўжо знікла з сайта Гарадоцкага райвыканкама, а назва ўжо зацверджаная — Вераніцынскі сквер. 

Скульптура палясоўшчыка Тараса. Фота: vitvesti.by

Паводле ўмоў абмеркавання, жыхарам Гарадка было прапанавана або прыдумаць уласную назву, або падтрымаць адну з вызначаных выканкамам: Літаратурны сквер, Літаратурная альтанка, Ля Парнаса, парк ХХХ Дня беларускага пісьменства або Вераніцынскі сквер — у памяць пра Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе», ураджэнца Гарадоччыны. Як паведамляе віцебская гарадская газета «Витьбичи», быў прыняты менавіта апошні варыянт. Чамусьці выданне падае яго па-руску.

Новую назву наведвальнікі змогуць прачытаць на шыльдзе — яна стане часткай скульптурнай кампазіцыі на ўваходзе ў сквер. Кампазіцыя будзе «ў арыгінальнай форме каванага дрэва, ствол якога расце са стопкі старажытных кніг як сімвал таго, што карані нашага народа моцна назапашаныя ведамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне». На гэтае дрэва «нанясуць прозвішчы творчых асоб, якія праславілі Гарадок сваім мастацтвам».

Да ХХХ Дня беларускага пісьменства ў скверы з'явіцца і яшчэ адзін арт-аб'ект — у выглядзе асобных літар алфавіта, у тым ліку літары «Ў». Гэта аўтарская праца Ігара Сілкі, студэнта Беларускай акадэміі мастацтваў. Дарэчы, роўна 20 гадоў таму помнік літары «Ў» быў адкрыты ў Полацку да Х Дня беларускага пісьменства.

Да сёлетніх святкаванняў, запланаваных на 2-3 верасня, у візуальным абліччы Гарадка з'явіліся і іншыя змены. На сцены 10-ці будынкаў нанеслі малюнкі з цытатамі класікаў беларускай літаратуры, адмысловая творчая група з работнікаў устаноў культуры і адукацыі размалявала вялікія валуны ў наваколлях райцэнтра і аўтобусныя прыпынкі па дарозе на Астраўляны — вёску, дзе ў 1834 годзе нарадзіўся Канстанцін Вераніцын.

Каментары1

  • Žvir
    27.08.2023
    Skvier ladna, a skulpturnaja kampazicyja mnie vielmi padabaŭsia. I vavioračka tam vielmi da rečy. :)

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі3

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

Уводзіцца новая сістэма знакаў для інфармавання турыстаў1

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

Прэм'ер Грэнландыі заявіў пра імкненне краіны да незалежнасці5

Сёння будуць мароз, снег і парывісты вецер

Памёр Гаральд Вольскі

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця13

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі3

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →